Вы тут

Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаць 24 мая


У гэты дзень праваслаўная царква ўшаноўвае памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы, вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя і прапаведнікаў хрысціянства. Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку.


Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія прататыпы, выключэннем з’явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын. Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца – значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная перадаць большы спектр гукаў.

Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян (slavorum apostoli). У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі – 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.

У Беларусі Дзень славянскай пісьменнасці і культуры адзначаецца з 1986 года. У навучальных установах краіны, музеях і бібліятэках арганізуюцца спецыяльныя сустрэчы і імпрэзы. А ў праваслаўных храмах традыцыйна праходзяць святочныя богаслужэнні.

Азнаёміцца з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі, убачыць старадаўнія рукапісы, старадрукі і рэдкія кнігі, якія сталі сусветнай спадчынай, можна ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: 24smi.org

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.