Вы тут

Кім Чэн Ын пасля трох тыдняў адсутнасці з'явіўся на публіцы


Старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын правёў пасяджэнне Цэнтральнага ваеннага камітэта Працоўнай партыі Карэі (ТПК), перадае ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).


Як паказвае ЦТАК, сустрэча была прысвечана абмеркаванню "надзённых патрабаванняў па далейшаму ўмацаванню сіл нацыянальнай абароны і прадухіленні вайны сродкамі ўнутранай і знешняй палітыкі". Як ўдакладняецца, у ходзе нарады была прапанавана стратэгія ўзмацнення ядзернага стрымлівання пры ўмове "выкарыстання стратэгічных сіл толькі ў выпадку крайняй неабходнасці".

Удзельнікі пасяджэння таксама паказалі на асобныя недахопы ў арганізацыі Карэйскай народнай арміі (КНА) і абмеркавалі варыянты іх выпраўлення. Акрамя таго, на парадку дня сустрэчы было пытанне аб камплектаванні новых падраздзяленняў КНА.

Кім Чэн Ын 11 красавіка правёў пасяджэнне палітбюро ЦК ТПК па пытаннях унутранай палітыкі, пасля чаго аж да 1 мая ў СМІ КНДР не было паведамленняў пра яго з'яўленне на афіцыйных мерапрыемствах. З-за адсутнасці старшыні Дзяржсавета КНДР на штогадовай сесіі Вярхоўнага народнага сходу (УНС) 12 красавіка і на цырымоніі з нагоды 108-й гадавіны з дня нараджэння Кім Ір Сена 15 красавіка ў заходніх і паўднёвакарэйскіх СМІ з'явіліся сцвярджэнні аб праблемах са здароўем у Кім Чэн Ына і пра нібыта перанесенай ім аперацыі.

Прэв'ю: EPA-EFE/KCNA

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…