Вы тут

У Беларусі — 36 198 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 14 155 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 24 мая ў Беларусі зарэгістравана 36 198 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 450 627 тэстаў на каранавірус.

14 155 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 199 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам і памочнікам Прэзідэнта Аляксандрам Косінцам 21 мая падкрэсліў, што «сёння нельга расслабляцца».

«Я бачу інфармацыю, кантралюю, але ні ў якім разе нельга расслабляцца. Трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Нам трэба змагацца за жыццё людзей. Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык — смяротнасць».

Ён таксама пахваліў медыкаў за іх работу і папрасіў трымацца.

Па яго словах, Мінск і Віцебск раней увайшлі ў гэту праблему і ўжо выходзяць з яе.

Тактыка лячэння пнеўманій дала плён, і паказчыкі па гэтым захворванні пайшлі ўніз, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

«Пакуль мы, мабыць, канчаткова не сыйдзем ад гэтага. Месяц нам яшчэ прыйдзецца барахтацца. Канечне, ужо не той узровень, лягчэй стала. Не трэба раслабляцца. Усякае можа быць. Нас папярэджваюць аб другой хвалі, трэцяй, пятай, дзясятай. Ніхто не разумее, што адбываецца. Трэба зыходзіць са свайго вопыту», — заключыў беларускі лідар.

Прэв’ю: rupres.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.