Вы тут

У Казахстане кіроўца пратараніў блокпост, загінулі двое паліцэйскіх


Інцыдэнт адбыўся каля 5.30 па мясцовым часе 25 мая ў мікрараёне Каксай Карасайскага раёна Алмацінскай вобласці Казахстана. Кіроўца аўтамабіля BMW пратараніў блокпост. Спачатку ён наехаў на бетонавую агароджу, затым па інэрцыі ўрэзаўся ў патрульную машыну, у салоне якой знаходзіліся двое супрацоўнікаў паліцыі, паведамляе КАЗІНФАРМ.


Фота: inform.kz

У выніку адзін з патрульных ад атрыманых траўмаў памёр да прыезду хуткай дапамогі. Яго калега ў вельмі цяжкім стане дастаўлены ў бліжэйшую бальніцу, дзе пазней памёр.

Кіроўца ўзяты пад варту, на момант здарэння ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Пачата дасудовае расследаванне.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.