Вы тут

На барацьбу з каранавірусам - $19 млрд


Кітай экспартуе супрацьэпідэмічныя матэрыялы.


Як паведамілі ў Галоўным мытным упраўленні КНР, з пачатку сакавіка па сярэдзіну мая аб’ём экспартаваных супрацьэпідэмічных матэрыялаў па ўсёй краіне склаў 134,4 мільярда юаняў (18,9 млрд долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як вынікае са статдадзеных, сярод супрацьэпідэмічных сродкаў — 50,9 млрд масак, 216 млн ахоўных касцюмаў, 81,03 млн пар ахоўных ачкоў, 26,43 млн інфрачырвоных тэрмометраў, 1,04 млрд пар хірургічных пальчатак, 162 млн тэст-сістэм для выяўлення COVID-19 і 72, 7 тыс апаратаў ШВЛ. Галоўнымі краінамі, у якія КНР экспартавала тавары, сталі ЗША, Германія, Японія, Францыя і Італія.

Кітай працягне ўзмацняць кантроль над якасцю экспартных сродкаў, прызначаных для прафілактыкі і кантролю за каранавірусам, а таксама будзе нарошчваць намаганні па барацьбе з супрацьпраўнымі дзеяннямі для забеспячэння спарадкаванага экспарту супрацьэпідэмічных матэрыялаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?