Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы ў віншавальным пасланні пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў больш эфектыўным выкарыстанні патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах гандлю, культуры і турызму.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдалу II моцнага здароўя і поспехаў, а народу Іарданіі - міру і дабрабыту.
Прэв'ю: mcu.org.ua
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».