Вы тут

Першамайскія вакацыі ажывілі рынак


Падчас святаў турызм прынёс Паднябеснай больш чым 6,6 млрд долараў.


Агульны аб’ём перавозак пасажыраў па Кітаі падчас першамайскіх вакацый дасягнуў 121 млн. чалавек, сукупныя прыбыткі ад унутранага турызму склалі 47,56 млрд. юаняў (6,6 млрд долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як адзанчаюць эксперты, транспартныя перавозкі, турызм і спажыванне ў краіне прыкметна аднавіліся, а прапанова на рынку нармалізовалася і цэны стабільныя, рынак функцыянуе стабільна, вызваляецца вялікі патэнцыял. Падчас першамайскіх канікул агульная колькасць пасажыраў, перавезеных па чыгунцы, аўтамабільных дарогах, водных шляхах і грамадзянскай авіяцыі па ўсёй краіне, склала ў сярэднім 24,293 млн. чалавек у дзень. Адпаведны аб’ём пасажырапатоку павялічыўся на 17,9% у параўнанні з папярэднімі пяццю днямі. «Затым наша міністэрства будзе далей удасканальваць і паглыбляць рэалізацыю пастаянных мер па прафілактыцы і кантролі эпідэміі, усяляк забяспечваць стабільнасць міжнародных лагістычных ланцужкоў паставак і транспартныя ўмовы для ўсебаковага аднаўлення эканамічнага, сацыяльнага, вытворчага і жыццёвага парадку», — адзначыў Лю Сяамін, намеснік міністра транспарту.

Майскія пяцідзённыя канікулы «сталі асаблівымі для турыстычнага рынку ўсёй краіны», сказаў прадстаўнік Міністэрства культуры і турызму Ван Сяафэн. Як заўважыў спецыяліст, «турыстычны рынак быў эфектыўна адноўлены». Міністэрства культуры і турызму запатрабавала, каб усе турыстычныя зоны строга кантралявалі тры моманты: максімальная наведвальнасць — менш за 30%, папярэдні заказ білетаў у Інтэрнэце на розны час і своечасовае вырашэнне праблем на ключавых вузлавых кропках. З гэтай мэтай усе турыстычныя зоны пашырылі штат супрацоўнікаў і колькасць абсталявання, палепшылі меры па прадухіленні эпідэміі, узмацнілі кіраванне і кантроль у дачыненні да важных зон і вузлоў і, увогуле на працягу канікул «адкрытасць з абмежаваннем колькасці наведвальнікаў, адкрытасць пры ўмове папярэдняга заказу білетаў і адкрытасць з пазбяганнем гадзіны пік» была забяспечана.

Турыстычныя зоны па ўсёй краіне прынялі 115 млн. айчынных турыстаў. «У параўнанні з папярэднім годам, ва ўмовах пастаяннай прафілактыкі і кантролю эпідэміі аб’ём турыстычнага рынку ў асноўным аднавіўся на 50% ад узроўню аналагічнага перыяду, што спрыяла папаўненню спажывання і вызвалення патэнцыялу турыстычнай галіны», — адзначыў Ван Сяафэн.

На працягу майскіх вакацый рынак у краіне быў ажыўленым, актыўнасць турыстаў значна павысілася, а спажыванне паскоранымі тэмпамі аднавілася, што прадэманстравала высокую ўстойлівасць і жыццяздольнасць кітайскага рынку. Паводле маніторынгу Міністэрства камерцыі, з 1 мая па 5 мая сярэднядзённы аб’ём продажаў у вядучых рознічных прадпрыемстваў краіны павялічыўся на 32,1% у параўнанні з вакацыямі з нагоды свята Цынмін, адзначалася тэндэнцыя паскоранага аднаўлення. Намеснік міністра камерцыі Ван Біннань сказаў, што пасля ўспышкі эпідэміі 28 гарадоў правінцыйнага ўзроўню і больш за 170 гарадоў рэгіянальнага ўзроўню скаардынавалі сродкі мясцовых урадаў і сацыяльныя фонды і ў сукупнасці выпусцілі купоны на спажыванне ў памеры больш за 19 млрд. юаняў, якія садзейнічалі прыцягненню спажыўцоў, умацаванню даверу і стымуляцыі спажывання. «Гэтыя мерапрыемствы па стымуляванні спажывання арыентаваны на галіны грамадскага харчавання, рознічнага гандлю, якія сур’ёзна пацярпелі ад эпідэміі. Яны прынеслі значны паток кліентаў адпаведным прадпрыемствам і адыгралі важную ролю ў стабільным развіцці прадпрыемстваў і галін, — сказаў Ван Бінан. — Увогуле спажывецкі рынак хутка аднавіўся і пераадолеў ўздзеянне эпідэміі, што прадэманстравала перавагі і патэнцыял ўнутранага попыту Кітая як звышвялікага рынку». Ван Бінань заўважыў, што ў далейшым міністэрства будзе спрыяць аднаўленню камерцыі і рынку ў ходзе пастаяннай прафілактыкі эпідэміі і кантролю, нарошчваць спажыванне насельніцтва, паскараць вызваленне попыту на ўнутраным рынку і прадастаўляць моцную падтрымку для захавання эканамічнага развіцця і сацыяльнай стабільнасці, забеспячэння і паляпшэння дабрабыту насельніцтва, а таксама паскарэння фарміравання моцнага ўнутранага рынку.

Фота: advantour.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.