Вы тут

3D-друк у космасе


Паспяхова ажыццявіла Паднябесная.


Кітайская новая ракета-носьбіт «Чанчжэн-5Б» (Long March-5B, або «Вялікі паход-5Б») здзейсніла свой першы палёт, падчас якога адправіла ў космас пробную версію кітайскага пілатуемага касмічнага карабля новага пакалення і грузавую вяртаемую капсулу для выпрабаванняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Па паведамленні Цэнтральнага тэлебачання Кітая, у гэты раз эксперыментальны пілатуемы карабель новага пакалення быў абсталяваны касмічнай сістэмай 3D-друку кампазітных матэрыялаў. Гэта першы вопыт касмічнага 3D-друку ў КНР, а таксама першы міжнародны эксперымент па 3D-друку суцэльных валаконна-армаваных кампазітных матэрыялаў. Падчас палёту дадзеная сістэма ажыццявіла друк суцэльных валаконна-армаваных кампазітных матэрыялаў, а таксама дасягнула эксперыментальнай навуковай мэты 3D-друку ва ўмовах мікрагравітацыі.

Варта адзначыць, што суцэльны валаконна-армаваны кампазіт з’яўляецца асноўным матэрыялам у структуры сучасных кітайскіх і замежных касмічных караблёў, ён мае высокую ўдзельную трываласць пры нізкай шчыльнасці. Вывучэнне тэхналогіі касмічнага 3D-друку гэтага матэрыялу мае вялікае значэнне для доўгатэрміновай эксплуатацыі будучых касмічных станцый і развіцця вытворчасці звышвялікіх касмічных структур на арбіце.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.