Вы тут

Муралі з партрэтамі гістарычных асоб і дзеячаў культуры могуць з’явіцца ў Кобрыне


У Кобрыне на фасады дамоў плануецца нанесці муралі з партрэтамі выдатных гістарычных асоб і дзеячаў культуры, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык.


«Размяшчэнне васьмі муралей зробіць гарадское асяроддзе больш прывабным для жыхароў і гасцей нашага райцэнтра. Мы падабралі партрэты вядомых гістарычных персанажаў і культурных дзеячаў. Нехта з іх мае прамыя адносіны да кобрынскай зямлі, іншыя — асобы нацыянальнага маштабу», — адзначыў Валянцін Трубчык.

Муралі плануецца размясціць на фасадах шматпавярховых дамоў на цэнтральных вуліцах Кобрына. На сцены будынкаў прапануецца нанесці графічныя партрэты Францыска Скарыны, Боны Сфорца, Тадэвуша Касцюшкі, Адама Міцкевіча, Напалеона Орды, Элізы Ажэшкі, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Рыгора Барадуліна — усяго ў спісе каля 20 вядомых кожнаму беларусу імёнаў.

Задуму сумесна рэалізуюць райвыканкам і грамадскасць. На рэалізацыю ініцыятывы будзе накіраваны грант міжнароднага праекта «Дыялог гісторыі і мастацтва ў публічнай прасторы», які выйграў Кобрынскі клуб дзелавых жанчын «Бона». Астатнюю частку сродкаў райвыканкам збярэ праз краўдфандынг.

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне. Свае прапановы да 16 чэрвеня можна пісьмова накіраваць у Кобрынскі райвыканкам (плошча Леніна, 3) або на электронную пошту kbr-priem@brest.by.

Чакаецца, што муралі з’явяцца на фасадах дамоў Кобрына ўжо гэтым летам.

Прэв’ю: planetabelarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».