Вы тут

Група кампаній «А-100» прывезла з Кітая буйную партыю ахоўных сродкаў для медыкаў


Буйная партыя сродкаў індывідуальнай абароны, набытая групай кампаній «А-100», прыбыла ў Мінск для размеркавання па медыцынскім установам. Гуманітарны груз з Кітая даставіў грузавы самалёт. Сёння адбылася перадача партыі СІАў Мінскай абласной клінічнай бальніцы, перадае БЕЛТА.


Кампаніі «А-100» удалося знайсці ў Кітаі пастаўшчыка і дамовіцца аб прамой пастаўцы. Акрамя масак у партыю ўвайшлі 100 інфрачырвоных тэрмометраў і 1 тыс. ахоўных акуляраў для медыкаў. Медыцынскія вырабы ў першую чаргу прызначаныя для абароны медыкаў, якія абследуюць і лякуюць хворых з COVID-19. Сродкі індывідуальнай абароны размяркуюць паміж Мінскай цэнтральнай раённай бальніцай, Мінскай абласной клінічнай бальніцай і Мінскім навукова-практычным цэнтрам хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі прапарцыйна патрэбам кожнай установы аховы здароўя.

«Акрамя той дапамогі, якую надае сістэме аховы здароўя дзяржава, павінны далучацца і тыя кампаніі, у якіх ёсць рэсурс і магчымасці. Мы буйная ўстойлівая кампанія, якая за больш чым 25 гадоў працы даказала: мы не проста зарабляем грошы, але і імкнемся быць там, дзе патрэбна падтрымка. Дапамагаць медыкам — наш шчыры ўнутраны матыў, сацыяльная адказнасць перад людзьмі і краінай. Мы, як і ўсе беларусы, хочам паскорыць канец гэтага няпростага для ўсіх перыяду, таму робім усё, што ў нашых сілах, — адзначыў ўласнік групы кампаній «А-100» Аляксандр Цэнтар. — Сусветны досвед паказвае, што менавіта ўрачы, медсёстры і іншы медперсанал маюць патрэбу ў абароне, бо гэтыя людзі працуюць на перадавой, падвяргаюць сябе рызыцы, каб лячыць і ратаваць хворых на каранавірус. Мы ўдзельнічаем там, дзе гэта магчыма. І працягнем удзельнічаць далей».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.