Вы тут

На арэлях мая


Май – адзін з самых яркіх і імклівых месяцаў года. У гэты час расліны апранаюць свае самыя прыгожыя кветкавыя ўборы – у вёсках і гарадах, на палях і ў лясах пейзажы пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі. Многія жывёлы напрыканцы вясны абзаводзяцца патомствам. Птушкі шумна мітусяцца ў зарасніках і каля вадаёмаў у пошуках ежы для сваіх дзетак, жабкі пачынаюць летнія харавыя канцэрты…

У гэты час прырода паказвае сваё асаблівае хараство, а разам з ім – і сваю кволасць. Таму важныя задачы чалавека – разумна падыходзіць да выкарыстання рэсурсаў прыроды, жыць з ёй у згодзе і захоўваць яе прыгажосць і чысціню.

Фота Анатоля Дрыбаса

Сёлета кажаны адчуваюць павышаную ўвагу з боку чалавека. Бо менавіта гэтых жывёл некаторыя вучоныя назвалі крыніцай вірусу, які выклікае захворванне COVID-19. Наколькі мае падставу гэта тэорыя, якія на самай справе кажаны, і чаму нам трэба не баяцца, а ратаваць, чытайце ў матэрыяле “Не мыш і не птушка”.

Матэрыял Балотнае адраджэнне” расказвае пра захаванне і аднаўленне адной з галоўных прыродных каштоўнасцяў Беларусі. Наша краіна – адзін з лідараў па аднаўленні балотаў. За апошні час забалочванне асушаных тарфянікаў і аднаўленне парушанага гідралагічнага рэжыму балотаў было праведзена на больш за 60000 га. Для чаго патрэбна гэта работа, і якія асушаныя тэрыторыі хутка таксама атрымаюць другое жыццё?”

Паводле даных санітарнай службы Міністэрства аховы здароўя, штогод у нашай краіне каля 30 % пробаў вады, узятых з калодзежаў, маюць павышаную канцэнтрацыю нітратаў – соляў азоцістай кіслаты. Трапляючы ў арганізм чалавека, нітраты ператвараюцца ў нітрыты і ўступаюць у рэакцыю з гемаглабінам ў крыві, што пазбаўляе чырвоныя крывяныя цельцы магчымасці насычаць клеткі арганізма кіслародам. Гэта прыводзіць да парушэння абмену рэчываў, зніжэння імунітэту і іншых праблем са здароўем. Каб засцерагчы сябе і прыроднае асяроддзя ад забруджвальнікаў, трэба выконваць пэўныя правілы. Знайсці іх можна ў матэрыяле Вада “са смакам” нітратаў”.

Беларуская прырода багатая на розныя віды раслін. Назвы і асаблівасці многіх з іх вядомыя толькі вучоным-батанікам. Але ёсць такія, пра якія важна ведаць і неспецыялістам. Гэта расліны-лекары, якія дапамагаюць справіцца з хваробамі, і іх антыподы – ядавітыя расліны. Нядаўна ў кнігарнях з’явіліся кнігі, што дапамагаюць лепш пазнаёміцца з такімі прадстаўнікамі беларускай флоры (“Зялёныя лекары і… шкоднікі”).

Многія, а магчыма, і ўсе ведаюць, як выглядае верабей. З дзіцячых гадоў мы назіраем гэтых птушак каля чалавечага жытла. Здольнасці і асаблівасці вераб’ёў зрабілі іх героямі шматлікіх народных казак, прыкмет, павер’яў і абрадаў. Якімі ж паўстаюць у фальклоры гэтыя прадстаўнікі беларускай фаўны? Падрабязнасці – у матэрыяле “Верабей як біялагічны від і вобраз у культуры”.

Калі многія жывёлы ў маі толькі пачынаюць вывучаць наваколле, то школьнікі, наадварот, у гэты час завяршаюць свой навучальны год. Але знаёмства з прыродай не варта перапыняць і на канікулах. Пра гэта добра ведаюць тыя, хто бярэ ўдзел у экалагічным адукацыйным праекце “Зялёныя школы”. Яму, дарэчы, прысвечаны майскі нумар дадатку “Юны натураліст”. На старонках “ЮН” можна даведацца гісторыю ўзнікнення гэтага руху, мясцовыя асаблівасці і яркія прыклады сённяшняй работы дзяцей на карысць прыродзе.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.