Вы тут

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў красавіку знізілася на 1,6 %


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2020 года склала Br 1193,8, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У сакавіку бягучага года было Br 1213,6.

У разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у красавіку дасягнула Br 1720,4 (тэмп росту да красавіка мінулага года — 104,4 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br 1159,8 (103,8 працэнта), Гомельскай — Br 1051,5 (105 працэнтаў), Віцебскай — Br 1027,7 (108,1 працэнта), Гродзенскай — Br 1020,6 (106,2 працэнта), Брэсцкай — Br 1009 (105,4 працэнта), Магілёўскай — Br 968 (105,3 працэнта).

Больш за ўсё ў красавіку бягучага года атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br 4965,3), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br 3215,7), паветраны транспарт (Br 2596,6, у тым ліку грузавы — Br 2632,9), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br 2035,4), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br 2028), горназдабыўная прамысловасць (Br 1945,4), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br 1841,6), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br 1825,1), навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук (Br 1734,9).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br 517,7), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br 674,2), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br 691,2), працуе ў сферы творчай дзейнасці і забаў (Br 664,6), заняты рыбалоўствам або рыбаводствам (Br 707,5), вытворчасцю тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў са скуры і футра (Br 778,7), працуе на водным транспарце (Br 720,2).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».