Вы тут

Грузія можа адкрыцца для беларусаў 1 ліпеня


У студзені—лютым Грузію наведала рэкордная колькасць беларускіх турыстаў — на 48 працэнтаў больш, чым за той жа перыяд мінулага года, расказаў дыпламат падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Сустрэча з журналістамі ў фармаце анлайн была прымеркавана да Дня незалежнасці Грузіі, які краіна адзначае сёння, 26 мая. З нацыянальным святам Прэзідэнта Грузіі Саломе Зурабішвілі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і пажадаў ёй моцнага здароў'я, шчасця, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Грузіі — міра і дабрабыту.


«У Грузіі вельмі любяць беларусаў і спадзяюцца, што сёлета, нягледзячы на такія цяжкія часы, шмат беларусаў усё роўна прыедзе ў Грузію адпачываць,бо гэта важна і для беларусаў, і для грузін, — сказаў пасол. — Для беларусаў важна, бо пасля такой эпідэміі людзям абавязкова патрэбны адпачынак. Грузія — гэта турыстычная краіна, эканоміка Грузіі стаіць на турызме, на сельскай гаспадарцы, і вядома, вельмі важна для нас, каб людзі прыехалі і адпачывалі на нашых курортах».

1 чэрвеня Грузія адкрываецца для вандроўнікаў з Ізраіля, Грэцыі і Аўстрыі. З 15 чэрвеня краіна гатова будзе прыняць турыстаў з яшчэ некалькіх краін.

«Грузія — бяспечная краіна (з пункту погляду эпідэміі каранавіруса COVІD-19. — «Зв.»), — запэўніў дыпламат. — Я спадзяюся, што з 1 ліпеня яна адкрыецца і для беларускіх турыстаў. Я для гэтага зраблю ўсё».

Пасол выказаў падзяку кампаніі «Белавія», якая дапамагла падчас закрыцця краін вярнуцца дадому больш 2700 грузінам. Ён выказаў надзею, што на вуліцы Мінска вернецца фестываль грузінскай культуры «Тбілісоба», які пакуль запланаваны на восень.

Валерый Кварацхелія адказаў на пытанне «Звязды» пра тое, што перашкаджае краінам дасягнуць намечанага тры гады таму кіраўнікамі Грузіі і Беларусі ўзроўню ўзаемнага гандлю ў 200 мільёнаў долараў (летась лічба была 120 мільёнаў).

«У нас гандлёвыя адносіны могуць быць і большыя. Самая вялікая праблема тут — лагістыка. Яна вырашальная, хоць не так хутка, як нам хочацца, — сказаў ён. — Мы спрабуем везці тавары праз Украіну, каб яны маглі рухацца без перашкод. Многія прадукты ў Грузіі канкурэнтаздольныя для беларускага рынку, але транспартныя расходы негатыўна ўплываюць на іх кошт. Тое самае з беларускімі прадуктамі. Нягледзячы на гэта, гандаль расце. Летась адбыўся добры прырост продажу нашых він і мінеральнай вады».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: sularu.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».