Вы тут

У Мінску забілі 6-гадовага малога. Падазраецца айчым


Днём 22 мая ў міліцыю паступіла паведамленне аб смерці 6-гадовага хлопчыка ў кватэры жылога дома на вуліцы Каменнагорскай у Мінску, паведамляе СК.


Па дадзеных следства, 38-гадовая маці, вярнуўшыся з крамы, зайшла ў пакой і ўбачыла, як яе сын ляжыць на ложку без прытомнасці з целавымі пашкоджаннямі, а брат і сястра спрабуюць яго падняць. Жанчына звярнулася па дапамогу да медыкаў, якія пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавалі смерць дзіцяці. У адсутнасць маці з дзецьмі дома знаходзіўся айчым, які затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Паводле атрыманай інфармацыі, 32-гадовы муж жанчыны перыядычна на працягу доўгага часу прычыніў цялесныя пашкоджанні дзіцяці. Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт.147 (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі па неасцярожнасці смерць) Крымінальнага кодэкса. Ён змешчаны пад варту.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.