Вы тут

Для педагагічных атрадаў стартаваў працоўны семестр


Гэтым летам 27 студэнцкіх педагагічных атрадаў БДПУ агульнай колькасцю больш як 350 студэнтаў будуць працаваць на базе дзіцячых аздараўленчых лагераў, спартыўна-аздараўленчых комплексаў, санаторыяў і ў цэнтрах рэабілітацыі дзяцей у Мінскай і Віцебскай абласцях.


Педагагічны атрад «Сузор’е» падчас адпраўлення ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня»

Асноўная аздараўленчая кампанія ў краіне стартуе 15 чэрвеня. Тады ж распачнуць сваю працу восем студэнцкіх педагагічных атрадаў БДПУ: «Ліра» (факультэта эстэтычнай адукацыі), «Імпульс-1» (Інстытута псіхалогіі), «Пралеска» і «Жамчужына» (факультэта дашкольнай адукацыі), «Данка» і «Данка-3» (факультэта пачатковай адукацыі), «Інклюзіў» (Інстытута інклюзіўнай адукацыі) і «Ветразь-2» (агульнаўніверсітэцкі атрад).

А для студэнцкага педагагічнага атрада «Сузор’е» сезон ужо стартаваў. 21 мая дзесяць студэнтаў накіраваліся ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня». 31 мая да іх далучацца яшчэ 20 студэнтаў.

Акрамя таго, гэтым летам у сямнаццаты раз у Мінску будзе рэалізоўвацца валанцёрскі праект «Дзеці сталіцы». На базе пяці школ чатырох раёнаў горада  студэнты БДПУ будуць займацца арганізацыяй вольнага часу дзяцей, якія праводзяць лета ў горадзе.

Для ўсіх студэнтаў, якія працуюць у якасці выхавацеляў і важатых, было арганізавана навучанне ў «Анлайн-школе важацкага майстэрства». Удзельнікі педагагічных атрадаў знаёміліся з асаблівасцямі і спецыфікай арганізацыі дзіцячага адпачынку і методыкамі правядзення развіццёвых, творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Заняткі для іх праводзілі кіраўнікі студэнцкіх атрадаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».