Вы тут

Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень і ўстойлівы характар супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень і ўстойлівы характар беларуска-грузінскага супрацоўніцтва. "Актыўныя адносіны паміж нашымі краінамі з'яўляюцца важным фактарам для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных праектаў па шматлікіх напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што адкрыты дыялог на аснове ўзаемаразумення і даверу будзе і далей садзейнічаць развіццю дружалюбных двухбаковых сувязей.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Саламэ Зурабішвілі моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Грузіі - міру і дабрабыту.

Прэв'ю: sularu.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?