Вы тут

У Дзяржынску нецвярозая маці везла траіх дзяцей і трапіла ў ДТЗ


24 мая каля гадзіны ночы 29-гадовая жанчына-кіроўца няправільна выбрала хуткасць, не справілася з кіраваннем і з'ехала ў кювет, паведамляе ДАІ.


У гэты момант у аўтамабілі знаходзіліся трое яе непаўналетніх дзяцей-пасажыраў. Пры гэтым дзеці перавозіліся без дзіцячых утрымлівальных прылад. На шчасце, яны не пацярпелі.

Высветлілася, што жанчына кіравала аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення (1,45 праміле).

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».