Вы тут

Італія разлічвае на таваразварот з Беларуссю ў 1 млрд еўра


Італія разлічвае на таваразварот з Беларуссю ў 1 млрд еўра, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Марыё Джорджа Стэфана Бальдо сёння ў час анлайн-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, прысвечанай беларуска-італьянскаму супрацоўніцтву, перадае БЕЛТА.


Пасол звярнуў увагу, што ў цяперашні час, па статыстыцы італьянскага боку, гэтая лічба складае каля 800 млн еўра. «Але мы ставім перад сабой задачу ў 1 млрд еўра, — працягнуў ён. — Не ведаю, ці зможам з-за каранавіруса дасягнуць гэтай лічбы ў бягучым годзе, але будзем імкнуцца».

Дыпламат расказаў, што для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту Італія мае намер дыверсіфікаваць свой экспарт у Беларусь. «Мы спадзяемся павялічыць таваразварот за кошт такіх традыцыйна моцных абласцей італьянскай эканомікі, як вытворчасць абсталявання, будаўніцтва, медыцынская сфера, а таксама зялёнай эканомікі, каб вырабляць чыстую энергію і жыць у экалагічных умовах», — адзначыў ён.

Пасол расказаў, што менавіта зялёнай эканоміцы будзе прысвечаны 4-ы беларуска-італьянскі бізнес-форум, які запланаваны ў Мінску на кастрычнік.

Дыпламат высока ацаніў развіццё беларуска-італьянскіх кантактаў і падзякаваў беларусам за падтрымку і салідарнасць у складаны для Італіі перыяд барацьбы з каранавірусам.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.