Вы тут

Таямніцы і адкрыцці. Цікавыя навіны з вобласці навукі


Бяспечна есцi

Арэхi для сэрца i супраць раку

Грэцкiя арэхi з'яўляюцца самым карысным прадуктам для здароўя сэрца. Такую думку выказала доктар медыцынскiх навук у Гарвардскай школе грамадскай аховы здароўя Марта Гуаш Ферэ ў iнтэрв'ю газеце Lа Vаnguаrdiа.

«Розныя даследаваннi паказалi, што грэцкiя арэхi могуць абараняць ад захворванняў сэрца за кошт паляпшэння лiпiднага профiлю», — расказала Ферэ. Па словах навукоўца, iх вылучае сярод iншых вялiкая колькасць альфа-лiналенавай кiслаты. Яна ўяўляе сабой амега-3 тлустую кiслату, падобную на тую, што ўтрымлiваецца ў рыбе.

Таксама эксперт адзначыла супрацьзапаленчыя i антыаксiдантныя ўласцiвасцi прадукту. Пасля ўжывання грэцкiх арэхаў паляпшаюцца i паказчыкi халестэрыну.

Раней ужо паведамлялася пра шэраг iншых карысных для арганiзма ўласцiвасцяў гэтых арэхаў. Так, даследчыкi з Унiверсiтэта Маршала (ЗША) прыйшлi да высновы, што спажыванне iх у колькасцi ўсяго 57 грамаў у дзень можа стрымаць рост пухлiны пры пацверджаным раку малочнай залозы.

Пры гэтым празмернае спажыванне арэхаў пагражае праблемамi са здароўем. У чалавека, якi з'еў за раз адзiн i больш кiлаграмаў, магчыма развiццё кiшачнай непраходнасцi — пагрозлiвага для жыцця стану. Усiм, хто мае праблемы з лiшняй вагой або спрабуе знiзiць масу цела, навукоўцы рэкамендуюць устрымацца ад пераядання арэхаў i ўжываць прадукт у першай палове дня.

Дыетолагi адзначылi, што страва, у якую часцяком дадаюцца грэцкiя арэхi, утрымлiвае ў сабе каля 1,5 тысячы кiлакалорый. Гэта практычна роўна дзённай норме кiлакалорый для чалавека, якi iмкнецца скiнуць лiшнюю вагу.


Варушы звiлiнамi!

Сiла мозга — вынiк волi

Амерыканскiя навукоўцы высветлiлi, што найлепшым спосабам падтрымаць кагнiтыўныя здольнасцi мозга для людзей, старэйшых за 30 гадоў, з'яўляецца разнастайная дзейнасць. Высновы навукоўцаў апублiкавала выданне Thе Jоurnаls оf Gеrоntоlоgу.

На думку спецыялiстаў, мозг пастаянна павiнен адчуваць нагрузку, бо гэта дзейсны спосаб спынiць яго старэнне. Па словах даследчыкаў з Унiверсiтэта Паўднёвай Фларыды, на працягу дня чалавек можа займацца рознымi справамi: гатаваннем, работай, ядой, праглядам тэлевiзара, чытаннем кнiг, спортам, але для добрай загрузкi мозга гэтага недастаткова. Таму чым больш задач чалавек сабе паставiць, тым больш актыўны i здаравейшы будзе мозг.

Высновы навукоўцаў пацвярджаюць вынiкi маштабных даследаванняў з удзелам 732 чалавек ва ўзросце ад 34 да 84 гадоў. Гэтая ж група была апытаная праз дзесяць гадоў. Людзi, якiя вывучалi нешта новае на пастаяннай аснове, у тым лiку замежныя мовы, дэманстравалi лепшыя кагнiтыўныя здольнасцi, чым паддоследныя, якiя руцiнна праводзiлi час.

Па словах экспертаў, шматпланавая штодзённая актыўнасць дазваляе назапасiць iнтэлектуальныя i сацыяльныя навыкi, а жыццёвы досвед — адукацыя або вольны час — можа дапамагчы кампенсаваць прагрэсуючую хваробу Альцгеймера. Акрамя таго, гэта станоўча ўплывае на аб'ём рабочай памяцi, бегласць маўлення, увагу, вербальную памяць, хуткасць апрацоўкi iнфармацыi i мыслення.


Грыва, як у льва

Абараняе барада не толькi ў халады

Навукоўцы знайшлi адказ на пытанне, чаму ў мужчын з'явiлася барада. Даследчыкi заўважаюць, што густыя валасы на твары нездарма асацыююцца з маскулiннасцю, агрэсiяй i сацыяльным дамiнаваннем. У ходзе эвалюцыi чалавечага вiду ў мужчын яна магла з'явiцца для абароны падчас боек. Такую выснову зрабiлi аўтары новага даследавання.

У мiнулым даследаваннi дапускалi, што барада магла служыць для абароны важных частак цела, такiх як скiвiца i горла, ад нападаў, тым самым паўтараючы функцыю грывы ў ільвоў, тлумачаць навукоўцы з Унiверсiтэта Юты. Зразумела, што нiжняя скiвiца часта становiцца той часткай твару, якая больш за ўсё пакутуе падчас боек. Як i ў iншых вiдаў вялiкiх малпаў, чалавечыя самцы больш звяртаюцца да гвалту, у асноўным супраць iншых асоб мужчынскага полу. Калi яны б'юцца, то часта цэляць у твар. Гэта можа растлумачыць, чаму структура апошняга ў мужчын i жанчын сфармiравана па-рознаму. Таму аўтары выказалi здагадку, што тоўстае покрыва валасоў магло эвалюцыйна з'явiцца для таго, каб паглынаць i змякчаць удары ў твар.

Каб праверыць сваю гiпотэзу, каманда навукоўцаў стварыла мадэль чалавечай касцявой тканкi i выразала з яе прамавугольнiк памерамi 60 × 65 × 3 мiлiметра. Пасля гэтага яны накрылi костку пластом авечай скуры з поўсцю. Скура была прасякнута вадкасцю, каб яна нагадвала жывыя тканкi. А поўсць засталася сухой. Навукоўцы прызнаюць, што авечая скура i поўсць не вельмi падобныя на чалавечую бараду. Аднак у iх не было магчымасцi «атрымаць узор чалавечага паходжання».

З дапамогай адмысловай машыны даследчыкi кiнулi на iмправiзаваную бараду прадмет вагой 4,7 кiлаграма з вышынi 7,4 сантыметра — нiбыта гэта ўдар у твар. Працэс паўтарылi для 20 узораў авечай скуры. У сярэднiм узоры з поўсцю паглыналi на 30 працэнтаў больш энергii, чым лысыя або з невялiкiм валасяным покрывам.

«Вынiкi гэтага даследавання паказваюць, што валасы сапраўды здольны ў значнай ступенi скарацiць уплыў удару i паглынуць энергiю, а такiм чынам скарацiць частату шкоды. Калi гэта ж самае адбываецца з чалавечымi валасамi на твары, тады густое покрыва можа дапамагчы абаранiць уразлiвыя часткi пярэдняй вобласцi чэрапа ад сакрушальных удараў, у прыватнасцi скiвiцу», — лiчаць аўтары даследавання. «Барада таксама можа скарацiць раненнi, разрывы i траўмы скуры i цяглiц твару», — дадаюць яны. Такiм чынам, барадатыя мужчыны маюць перавагу ў бойцы. I таму наяўнасць такога покрыва заахвочвалася натуральным адборам у ходзе эвалюцыi.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота з адкрытых крынiц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?