Вы тут

Як выбраць зубную пасту?


З дзяцiнства мы прызвычаiлiся, што чыстка зубоў — частка шторанiшняга рытуалу па доглядзе за сабой. Аднак да яго арганiзацыi мы падыходзiм часам не вельмi адказна, не звяртаючы ўвагi, скажам, на выбар зубной пасты. А яе, мiж iншым, варта абавязкова падбiраць iндывiдуальна.


— Сярод самых частых праблем, з якiмi сутыкаюцца пацыенты, можна вылучыць адчувальнасць зубоў, пацямненне эмалi i каляровы налёт, карыес, схiльнасць да запалення дзяснаў, — пералiчвае ўрач-стаматолаг, загадчык стаматалагiчнага аддзялення 3-й гарадской дзiцячай клiнiчнай палiклiнiкi Алена Высоцкая. — Кожная з гэтых праблем патрабуе абавязковага ўмяшання стаматолага. Прафесiйная гiгiена поласцi рота, апрацоўка антыбактэрыяльнымi саставамi, пакрыццё зубоў спецыяльнымi сродкамi для ўмацавання эмалi i, канешне, сучаснае лячэнне карыесу зубоў дапамагаюць пазбегнуць развiцця ўскладненняў.

Але ў кожным з пералiчаных выпадкаў вялiкую ролю адыгрывае i выбар сродкаў для дамашняга догляду.

Чысцiм i лякуем

— Калi зубы хваравiта рэагуюць на гарачую цi халодную ежу, iх «ломiць», то iх тып — адчувальныя. Калi верхнi шчыльны слой эмалi зношваецца, то агаляецца ўразлiвы ўнутраны слой тканкi — дэнцiн. Адсюль i непрыемныя адчуваннi, — тлумачыць урач-стаматолаг.

Наведайце спецыялiста: ён правядзе спецыяльныя манiпуляцыi, якiя закрыюць «прарэхi» ў эмалi: напрыклад, апрацуе ўчастак зуба фторам цi нават паставiць пломбу. Вам падыдзе спецыяльная паста для адчувальных зубоў, яна ўмацуе слабую эмаль дзякуючы ўтрыманню соляў калiю i стронцыю.

Здараецца, што ў чалавека моцная эмаль, але цёмная. У гэтым выпадку падыдзе адбельвальная паста. Карыстацца ёй можна 1—2 разы на тыдзень, часцей нельга, бо пацерпiць эмаль. Найбольш моцныя адбельвальныя саставы ўтрымлiваюць перакiс вадароду цi пераксiд карбамiду, але прымяняць гэтыя сродкi можна толькi тым, у каго здаровыя зубы.

Калi ў вашай ротавай поласцi развiлося запаленне, на дзяснах ёсць ранкi, стаматыйныя афты, вам падыдзе антыбактэрыяльная паста. Лепш за ўсё сябе паказалi ашчаджальныя антысептычныя сродкi: яны не толькi выдатна спраўляюцца з патагеннымi мiкробамi, але i дапамагаюць зняць раздражненне i запаленне дзяснаў. У iх склад часта ўваходзяць экстракты лекавых раслiн: шалфею, календулы, крываўнiку, рамонку.

Пасты, якiя адносяцца да тыпу супрацькарыёзных, утрымлiваюць у саставе ў асноўным вытворныя фтору i кальцыю. Фтор выкарыстоўваюць, каб «зажыўляць» зубную эмаль (ён здольны закрываць мiкратрэшчынкi, перашкаджаючы развiццю карыёзнага працэсу). Колькасць гэтага рэчыва не павiнна быць занадта высокая: не больш за 150 мг на 100 г пасты для дарослых i 50 мг на 100 г дзiцячай. Некаторым людзям фтор супрацьпаказаны, таму лепш пракансультавацца з урачом.

Для асаблiвых выпадкаў

— Догляд поласцi рота становiцца больш складаным, калi прысутнiчаюць дадатковыя фактары: калi ў вас устаноўлена брэкет-сiстэма цi вы носiце здымныя пратэзы. Асаблiвыя патрабаваннi i ў дзiцячым узросце, бо зубная эмаль малых адрознiваецца ад тканак дарослых, — звяртае ўвагу Алена Высоцкая.

Зубная паста для дзяцей павiнна мець ашчаджальны састаў, напрыклад, на аснове дыкальцыйфасфату цi дыаксiду крэмнiя. Утрыманне фтору не павiнна перавышаць 0,025 %. Многiя стаматолагi не рэкамендуюць карыстацца сродкамi з фторам дзецям, якiм менш за тры гады. Рэкамендаваны iндэкс RDA (iм вымяраецца абразiўнасць зубных пастаў) — не вышэй за 50.

Калi вы носiце брэкеты, чыстцы зубоў варта аддаваць асаблiвую ўвагу. Акрамя стандартнай шчоткi i нiцi, варта набыць i спецыяльны ёршык — з яго дапамогай лягчэй пазбавiцца ад фрагментаў ежы ў цяжкадаступных месцах. Сродкi для гiгiены лепш выбiраць з высокiм утрыманнем фтору, паколькi артадантычнае лячэнне робiць зубы больш уразлiвымi для карыесу.

Калi вы носiце зубныя пратэзы, не забывайцеся iх рэгулярна чысцiць. Зубную пасту лепш выбiраць з мяккiм дзеяннем. Саставаў з абразiўным эфектам лепш пазбягаць: яны могуць падрапаць паверхню пратэза.

Акрамя пасты, для догляду поласцi рота выкарыстоўваюцца спецыяльныя гелi i апалосквальнiкi. Тут варта пракансультавацца са стаматолагам — ён парэкамендуе сродкi, якiя будуць аптымальныя ў вашым выпадку.

Алена Кравец

Фота: menslife.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».