Вы тут

«Ён возьме ды вернецца, прыйдзецца маёмасць дзялiць». Як брат не чакаў брата з вайны


У час вайны жыхар вёскi Гарадная Iосiф (Ёсiп) Якаўлевiч Мiкша разам з iншымi хлопцамi быў адпраўлены ў Германiю. Працаваў у фермера, жыў у хляве, галадаў. За тое, што ноччу ў садзе набраў яблыкаў, яму перабiлi скiвiцу i адправiлi ў канцлагер.


Есцi там не было чаго, ды хлопец i не мог, — пiў хiба вадкасць... А таму на час вызвалення важыў два пуды i наогул быў без прытомнасцi. Хто ён i куды яго адпраўляць, нiхто не ведаў.

Такiм чынам Ёсiп апынуўся ў Швецыi. З бальнiцы, крыху падлячыўшыся, пiсаў дадому лiсты, чакаў адказу, але лістоў не было. Вырашыў, што пасля такой крывавай вайны ў яго нiкога не засталося, i пачаў новае жыццё: вывучыў чужую мову, скончыў каледж, пачаў працаваць.

Яго сястра пра гэта нiчога не ведала i ўсё ж яшчэ раз напiсала ў Мiжнародны Чырвоны Крыж.

У адказ паштальён прынёс ёй аж два пiсьмы: адно з Чырвонага Крыжа, а другое... ад брата. Ён расказваў, што пiсаў дадому, але нiхто яму не адказаў.

Каб разабрацца, сястра з мужам паехалi да брата Рамана, якi жыў у бацькавай хаце, спыталi:

— Ты атрымлiваў пiсьмы ад Ёсiпа?

— Атрымлiваў.

— Дык чаму ж не адказаў?

— А навошта? Ён возьме ды вернецца, прыйдзецца маёмасць дзялiць.

Такi быў адказ.

...Пазней Iосiф Якаўлевiч i сапраўды двойчы прыязджаў на радзiму. Расказваў раднi, што нябедны: мае дом, сям'ю, машыну. Дзякаваў жыхару Калоднага, якi таксама быў у канцлагеры i дапамагаў яму. Цi ведаў ён пра ўчынак брата? А калi ведаў, цi дараваў яму? Пра гэта, як той казаў, гiсторыя маўчыць...

Мiхаiл Карсека

Столiнскi раён

Загаловак у газеце: Родныя? Розныя...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?