Вы тут

«Партызанскае жыццё — яно што пекла»


Гадоў 20 назад мне давялося сустрэцца з былым асабiстам атрада партызанскай брыгады iмя Кiрава Рыгорам Савiчам Юрцэвiчам, якi, згадаўшы перажытае, сказаў, што партызанскае жыццё — яно што пекла: зiмой трэба было адпакутаваць ад завей ды траскучых маразоў, вясной — ад разлiваў вады, летам — ад гнюсу, амаль круглы год — ад пагрозы голаду. I хiба аднойчы...


Восенню 42-га карнiкi знiшчылi жыхароў вёскi Сiтнiцкi Двор, у вынiку палi, што яны засеялi, засталiся нiчыйнымi i, мiж iншым, абяцалi добры ўраджай.

Сабраць яго, згодна з данясеннямi партызанскiх сувязных, збiралiся акупанты. На 27 лiпеня з усiх навакольных вёсак былога Ленiнскага (цяпер Лунiнецкага) раёна яны фармiравалi абоз: пад пагрозай зброi палiцыя збiрала сялян з вазамi, мужчын з косамi ды жанок з сярпамi...

Камандаванне партызанскага атрада iмя Сталiна паставiла баявую задачу: не даць ворагу нiводнага зярняцi, а калi гэта не ўдасца, — спалiць жыта на коранi.

Такiм чынам у «дзень жнiва» на дарозе Сiнкевiчы — Сiтнiцкi Двор партызаны (на дапамогу iм былi кiнуты баявыя рэзервы яшчэ двух атрадаў брыгады iмя Кiрава) зранку выставiлi дазоры, замiнiравалi мост, арганiзавалi засады. Камандзiр узвода Андрэй Максiмавiч Качына i камандзiр аддзялення Рыгор Савiч Юрцэвiч улiчылi кожны штрых будучага бою.

I ён адбыўся. Партызаны адкрылi агонь паверх калоны, бо ў пярэднiх шэрагах iшлi мясцовыя жыхары, пасеялi панiку, у вынiку якой немцы спешна развярнулi фурманкi...

А надвор'е тады стаяла добрае, таму штаб брыгады прыняў рашэнне без адкладу прыступiць да ўборкi ўраджаю. Усе партызаны, нават дзецi з сямейных лагераў ды жыхары навакольных хутароў Хобата, Манасеева, Рэдзiгерава выйшлi на жнiво. Паблiзу, на Крашчуковай горцы, некалькi дзён гулi конныя малатарнi. У вынiку ўсё жыта было даведзена да ладу i звезена на захаванне пад павецi i ў спецыяльныя буданы.

...Пазней загадчык гаспадаркi Iван Яўсеевiч Скрыпка раздабыў у вёсцы Броднiцы паравы млын, побач з iм пабудавалi пякарню. У партызан з'явiўся свой хлеб, якога хапiла аж да вызвалення.

Сцяпан Нефiдовiч, пенсiянер, краязнавец

аг. Любань Лунiнецкага раёна

Загаловак у газеце: На свой хлеб

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».