Вы тут

Брэсцкая фiрма «Нэлва» хутка наладзiла выпуск неабходнай прадукцыi


У вытворчых цэхах «Нэлвы» пабываў галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальнiцы, член Савета Рэспублiкi Аляксандр КАРПIЦКI. З дырэктарам прадпрыемства Iванам ГАРАШЭВIЧАМ яны ў свой час падпiсалi дагавор аб пастаўцы прадукцыi ў абласную клiнiчную бальнiцу.


У цэху прадпрыемства. Фота Валерыя КАРАЛЯ

Першая партыя прадукцыi была адпраўлена заказчыкам яшчэ ў красавiку. Швейнiкi прыватнай фiрмы часова спынiлi работу па вырабе новых калекцый адзення i сталi выпускаць маскi, а таксама прадметы бiялагiчнай аховы для медыцынскага персаналу. Паводле слоў Аляксандра Карпiцкага, маем той выпадак, калi супрацоўнiцтва наладжана ў рэкордна кароткiя тэрмiны. На ўзгадненнi з Мiнiстэрствам аховы здароўя ды iншымi iнстанцыямi пайшлi лiтаральна не днi, а гадзiны. А пошукам сыравiны аператыўна займалiся самi вытворцы, для такiх касцюмаў падыходзiць толькi той матэрыял, якi адпавядае шэрагу нарматываў. Ну i арганiзацыя вытворчага працэсу прайшла без прамаруджвання. Патрэбныя касцюмы для медыкаў «Нэлва» цяпер выпускае на дзвюх пляцоўках — у прамзоне Кацiн Бор i ў адным з былых карпусоў завода «Цветатрон».

Такое супрацоўнiцтва выглядае сёння вельмi актуальным: у сувязi з распаўсюджваннем COVID-19 патрэбы ў сродках аховы растуць штодзённа. Калi ў пачатку эпiдэмii ў абласной бальнiцы за суткi расходавалi каля дзясятка касцюмаў бiялагiчнай аховы, то цяпер штодзённа патрабуюцца сотнi адзiнак амунiцыi. Да лячэння пацыентаў з каранавiрусам i цяжкiмi формамi пнеўманii прыцягнутыя некалькi сотняў чалавек. Усе яны павiнны быць апрануты так, каб адчуваць сябе абароненымi. I нават калi на гэты ўчастак будуць дадаткова пераведзены iншыя спецыялiсты, швейнiкi абяцаюць забяспечыць iх аднаразовай вопраткай.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Загаловак у газеце: I касцюмы, i галаўныя ўборы для медыкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?