Вы тут

Мiнiстэрства спорту i турызму растлумачыла правiлы вяртання грошай за пуцёўкi на фоне пандэмii


На афiцыйным сайце ведамства паведамляецца, што, нягледзячы на сiтуацыю з каранавiрусам COVID-19, скасаванне дагавора аказання турыстычных паслуг ажыццяўляецца на агульных падставах у парадку, устаноўленым заканадаўствам.


На падставе Грамадзянскага кодэкса краiны бакi маюць права ўнесцi змены ў дамову аказання турыстычных паслуг або скасаваць яе з прычыны iстотнай змены абставiн, з якiх бакi сыходзiлi пры заключэннi дагавора. Абставiны прызнаюцца iстотнымi, калi яны змянiлiся настолькi, што, калi б бакi маглi гэта прадбачыць, дагавор наогул не быў бы iмi заключаны або быў бы складзены на значна iншых умовах. Спецыялiсты Мiнспорту тлумачаць, што да iстотнага змянення абставiн варта адносiць i меры, што прымаюцца з прычыны пандэмii. У прыватнасцi, да такiх могуць быць аднесены: закрыццё для наведвання месцаў, прадугледжаных праграмай турыстычнага падарожжа, з прычыны ўстанаўлення каранцiну або рэжыму надзвычайнага становiшча, а таксама немагчымасць аказання паслуг з прычыны адмены перавозчыкамi рэйсаў або адмены тураў тураператарамi. Пры скасаваннi дагавора аказання турыстычных паслуг з-за iстотнай змены абставiн кожны з бакоў мае права патрабаваць ад iншага боку вяртання ўсяго, што ён выканаў, не атрымаўшы сустрэчнага забеспячэння. З прычыны гэтага вяртанне грашовых сродкаў за набыты тур павiнна ажыццяўляцца ў поўным аб'ёме.

«Варта адзначыць, што, на наш погляд, хвароба заказчыка, яго сваякоў цi знаёмых не прызнаецца iстотнай зменай акалiчнасцяў цi неадольнай сiлай, надзвычайнай пры гэтых умовах, паколькi гэтая акалiчнасць залежыць ад характару захворвання i рэкамендацый медыцынскiх работнiкаў i не ва ўсiх выпадках цягне немагчымасць выканання заказчыкам сваiх абавязацельстваў», — адзначаюць у мiнiстэрстве.

Калi абмежавальныя меры пасля даты iх заканчэння падоўжаныя не будуць, скасаванне дамоў аказання турыстычных паслуг у дачыненнi да тураў, запланаваных да ажыццяўлення пасля даты заканчэння такiх мер, будзе ажыццяўляцца на агульных падставах у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Турыст можа адмовiцца ад паездкi пры ўмове аплаты турфiрме фактычна панесеных выдаткаў. Яны павiнны быць пацверджаны дакументальна. Турыстычная кампанiя павiнна даказаць фактычна панесеныя выдаткi i абавязана прыняць меры для iх змяншэння. Калi яна не падала доказаў такiх выдаткаў, то павiнна вярнуць грошы клiенту ў поўным аб'ёме. «Аднабаковая адмова заказчыка з'яўляецца яго правам, а не фактам неналежнага выканання абавязацельстваў па дамове аказання турыстычных паслуг. У гэтай сувязi, выканаўцам не могуць утрымлiвацца з заказчыка iншыя выдаткi (штрафы, пенi i iншыя)», — тлумачаць у мiнiстэрстве.

Варта таксама адзначыць, што аднабаковая адмова ад выканання абавязацельстваў па дамове аказання турыстычных паслуг магчыма не толькi з боку заказчыка, але i з боку выканаўцы. Ён мае права адмовiцца ад выканання абавязацельстваў па дагаворы платнага аказання паслуг толькi пры ўмове поўнай кампенсацыi страт заказчыку.

У залежнасцi ад таго, скасоўваецца дагавор аказання турыстычных паслуг з прычыны iстотнай змены абставiн або ў аднабаковым парадку, заканадаўствам устаноўлены розныя тэрмiны вяртання ўнесеных грашовых сродкаў пасля прад'яўлення заказчыкам адпаведных патрабаванняў. Такiя тэрмiны ўстаноўлены Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў».

Варта адзначыць, што сам факт iстотнай змены абставiн аўтаматычна не цягне скасаванне дагавора аказання турыстычных паслуг, бо норма часткi першай пункта 1 артыкула 421 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь дае бакам магчымасць не толькi для скасавання дамовы, але i для ўнясення ў яе змен, напрыклад, у дачыненнi да праграмы турыстычнага падарожжа. Змены ў дамову ўносяцца са згоды бакоў у простай пiсьмовай форме шляхам заключэння дадатковага пагаднення.

Пры ўзнiкненнi спрэчнай сiтуацыi ў мэтах дасудовага рэгулявання спрэчак турыст можа звярнуцца да выканаўцы з прэтэнзiяй. Пры адмове выканаўцы задаволiць патрабаваннi па прэтэнзii, можна звярнуцца ў грамадскiя аб'яднаннi па абароне правоў спажыўцоў або мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы. Аднак абарона правоў спажыўцоў таксама можа ажыццяўляцца i ў судовым парадку.

Дар'я Лабажэвiч

Прэв'ю: yana.kiev.ua

Загаловак у газеце: Калi адпачынак не адбыўся...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.