Вы тут

Цяжарная жанчына 11 дзён была на ШВЛ з-за каранавіруса


Анастасія Ломпік, маладая шматдзетная мама, правяла 24 дні ў рэанімацыі 6-й клінічнай бальніцы Мінска. На 33-м тыдні цяжарнасці стан жанчыны рэзка пагоршыўся. Пасля абследавання ёй паставілі дыягназ — каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.


Праз некалькі дзён пасля шпіталізацыі ўрачы заўважылі ў яе моцнае павелічэнне дыхальнай недастатковасці.

— Для таго, каб выратаваць маму і малую, было прынята рашэнне аб правядзенні тэрміновай аперацыі кесарава сячэння. Барацьба за маладую маму вялася ўсім аддзяленнем інтэнсіўнай тэрапіі, 11 дзён яна правяла на ШВЛ, — распавяла намеснік галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе Ірына Борыс.

Анастасія Ломпік нарадзіла дзяўчынку. Жанчына таксама стала другой у Беларусі пацыенткай, якой сталі даваць «Фавіпіравір» («Авіган»), да таго ж ёй пералівалі плазму. Цяпер Анастасія ўжо займаецца гімнастыкай. Наперадзе ў яе працэс далечвання ў коле сям'і: дома яе чакаюць муж і двое сыноў.

Анастасія падзякавала медыкам:

— Дзякуй вялікі дактарам, толькі дзякуючы вам у мяне ўсё добра. У мяне нарадзілася дзяўчынка! Гэта так выдатна! — сказала яна.

Па словах Ірыны Борыс, «за ўвесь час эпідэміі ў радзільні больш за 20 жанчын, у якіх быў выяўлены COVID-19, нарадзілі здаровых малых».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».