Вы тут

Інавацыйныя стратэгіі ў сучаснай сацыяльнай філасофіі абмяркуюць у БДУ


Семінар пад такой назвай пройдзе ў Белдзяржуніверсітэце 27 мая. Адбудзецца ён у анлайн-фармаце на платформе Zoom.


Ключавая тэма — «Філасофія і каштоўнасці нацыянальнай культуры». У рамках праграмы запланавана праца трох секцый: «Філасофскія традыцыі і нацыянальная культура Беларусі», «Перспектывы інфармацыйнай лічбавізацыі і праблема пост-чалавечай будучыні» і «Асоба, грамадства, дзяржава ў эпоху глабальных трансфармацый». Таксама пройдзе круглы стол на тэму «Нацыянальная культура ва ўмовах транзіту глабалізацыі».

Удзельнікамі дыскусіі стануць больш як 100 студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў БДУ, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ад БДУ з дакладамі выступяць каля 40 прадстаўнікоў факультэта філасофіі і сацыяльных навук.

Па выніках мерапрыемства ў электронным зборніку будуць выдадзеныя тэзісы дакладаў. Таксама будзе апублікаваны электронны зборнік навуковых артыкулаў пры садзейнічанні Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».