Вы тут

ВУП Францыі ў II квартале знізіцца на 20 %


ВУП Францыі ва II квартале 2020 года знізіцца прыкладна на 20 % у адносінах да I квартала, нягледзячы на ​​частковае аднаўленне эканамічнай актыўнасці. Такі прагноз зрабіў Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі (INSEE), паведамляе французскі тэлеканал BFM.


Эксперты INSEE адзначаюць, што дзякуючы зняццю некаторых абмежавальных мер у Францыі прагноз эканамічнай актыўнасці некалькі палепшыўся. Так, раней прагназаваўся спад ВУП у межах 32 %. На сённяшні дзень эканоміка краіны функцыянуе на чатыры пятых ад дакрызіснага ўзроўню. У перыяд дзеяння мер каранціну яе актыўнасць зніжалася да двух трацін ад ранейшага ўзроўню.

Па дадзеных інстытута, у Францыі паступова наладжваецца работа прамысловасці, будаўнічай галіны і сферы паслуг. Аднак крызіс, выкліканы пандэміяй, паўплываў на інвестыцыйныя і фінансавыя абмены паміж краінамі, парушыў міжнародныя ланцужкі паставак. Акрамя таго, мноства людзей страцілі працоўныя месцы, што прывяло да спаду дзелавой актыўнасці, а таксама зніжэння спажывецкага попыту. Усе гэтыя фактары гавораць аб тым, што французская эканоміка не зможа вярнуцца да нармальнага стану на працягу доўгіх месяцаў.

Рэжым самаізаляцыі ў сувязі з пандэміяй быў уведзены ў Францыі ў сярэдзіне сакавіка. Строгія абмежавальныя меры дзейнічалі на працягу 56 дзён. З 11 мая ўлады краіны пачалі паступовае паслабленне карантыну.

З пачатку пандэміі ў Францыі з-за каранавіруса памерлі больш за 28,5 тыс. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?