Вы тут

З 1 чэрвеня Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 26 мая 2020 г. № 316, паведамілі на сайце ўрада.


Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $8,3 за 1 т (раней — $ 6,8).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $ 3,7 да $ 4,5 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты — з $ 2 да $ 2,4 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых алеяў.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 мая. Тады яны былі зніжаныя.

Прэв’ю: hantimansiysk.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».