Вы тут

Магістрантка БДУ прызнаная лепшым маладым навукоўцам-2020 у СНД


Навуковая праца магістранткі факультэта міжнародных адносін Дар’і Панамаровай "Да пытання аб магчымасці кампенсацыі страт, прычыненых у выніку ажыццяўлення манапалістычнай дзейнасці, на трансгранічным рынку ЕАЭС" апублікаваная ў зборніку навуковых артыкулаў  "I Міжнароднае кніжнае выданне" з прысваеннем міжнароднага кода ISBN. Дзяўчыну ўзнагародзілі дыпломам I ступені і нагрудным знакам "Малады навуковец-2020" за ўклад у развіццё навукі і адукацыі.


Навуковым кіраўніком магістранткі выступіла дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ФМА БДУ Наталья Маскаева.

Усяго ўдзельнікамі міжнароднага праекта "Малады навуковец СНД – 2020" сталі каля 150 магістрантаў, аспірантаў,  дактарантаў да 35 гадоў, а таксама старшыняў і  актывістаў студэнцкіх арганізацый універсітэтаў СНД.

Зборнік работ пераможцаў размешчаны ў расійскай Навуковай электроннай бібліятэцы eLIBRARY.RU (https://elibrary.ru), а таксама на сайце асацыяцыі “Агульнанацыянальны рух "Бобек".

Арганізатарам праекта выступілі Міжнародная асацыяцыя студэнтаў і Асацыяцыя “Агульнанацыянальны рух “Бобек” (Казахстан).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».