Вы тут

Суседка скрала ў віцяблянкі ювелірныя ўпрыгажэнні на суму амаль 1300 рублёў


Прабавіць вечар за распіццём моцных напояў вырашылі дзве жыхаркі абласнога цэнтра. Суседкі размясціліся на кухні і сталі весці гутаркі на розныя тэмы. У разгар весялосці гаспадыня кватэры пахвалілася ўдалым колерам валасоў сваёй дачкі пасля афарбоўвання.


З-за дрэннага асвятлення на кухні жанчыны перамясціліся ў суседні пакой. Пакуль адна з віцяблянак разглядала валасы падлетка, другая згрэбла з паліцы ювелірныя ўпрыгажэнні, якія там ляжалі. Выкрадзенымі апынуліся сем залатых завушніц і пара сярэбраных на суму амаль 1300 рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Прапажу пацярпелая заўважыла толькі раніцай. Тады ж і звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Аператыўнікі хутка вылічылі злодзея і тая ва ўсім прызналася. Высветлілася таксама, што ювелірныя вырабы жанчына паспела здаць у ламбард. Зрэшты, яна ўжо выкупіла іх назад. Праваахоўнікі канфіскавалі практычна ўсе ўпрыгажэнні, за выключэннем адной завушніцы, якую суседка дзесьці страціла. У дачыненні да падазраванай следчымі заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pskov.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.