Вы тут

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальным паведамленні


З мэтай задавальнення попыту пасажыраў на перавозкі ў міжрэгіянальным паведамленні ў выхадныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі па маршруце Мінск — Брэст — Мінск.


Так, з 29 мая прызначаны цягнік міжрэгіянальных ліній эканом класа № 690/681 Брэст —Мінск — Брэст адпраўленнем з Брэста ў 14.30 і прыбыццём у Мінск у 18.27, адпраўленнем з Мінска ў 20.16 і прыбыццём у Брэст у 0.15. Цягнік будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях, за выключэннем 3 ліпеня. На гэтую дату ён будзе адменены і прызначаны на 2 ліпеня.

З 31 мая прызначаецца цягнік міжрэгіянальных ліній эканом класа № 667/646 Мінск —Брэст — Мінск. Ён будзе адпраўляцца з Мінска ў 11.44 і прыбываць у Брэст у 16.16, з Брэста цягнік адправіцца ў 17.28 і прыбудзе ў Мінск ў 22.18. Цягнік будзе курсіраваць па нядзелях.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным сайце, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў Кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: platon.asia

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».