Вы тут

Як у Мінску адкрывалі першую прыватную музычную школу


Крыху больш чым два гады таму ў Мінску адкрылася першая прыватная музычная школа. Пра новы падыход да навучання музыцы мы пагаварылі з яе заснавальнікам і дырэктарам, піяністам, салістам Белдзяржфілармоніі Арцёмам Шаплыкам.


Арцём Шаплыка. Фота з асабістага архіва.

— Сёння «Музычная школа Арцёма Шаплыкі» до­ сыць вядомая ў Мінску. Пры гэтым вы з’яўляецеся адным з першапраходцаў у справе прыватнай музыч­ най адукацыі ў нашай краіне. Ваша школа — першая зарэгістраваная прыватная музычная школа. Раска­ жыце, з чаго ўсё пачыналася?

 — Пачыналася ўсё з цішыні... Азіраючыся назад, я разумею, што адкрыццё школы было абсалютнай авантурай. На той момант я нават не ўяўляў, наколькі вялікія фінансавыя выдаткі неабходны, каб зняць у цэнтры Мінска ізаляванае памяшканне з асобным уваходам і трыма класамі. Спярша ў мяне працавала ўсяго некалькі педагогаў, а з трох класаў — толькі адзін. А цяпер, бывае, мне як дырэктару папяровую працу даводзіцца выконваць у калідоры, таму што няма вольнага кабінета.

У той жа час школа вырасла не з нуля, я пачынаў працу як рэпетытар: ездзіў да вучняў дадому ці яны прыязджалі да мяне. Потым задумаўся пра арэнду памяшкання для заняткаў. Для таго, каб афіцыйна аформіць арэнду, спатрэбілася адкрыць ІП. Першае памяшканне было на вуліцы Карла Маркса — пакой памерам у 12 квадратных метраў. Там я правёў каля паўтара года. На той момант у мяне было ўжо шмат вучняў, я працаваў літаральна па 12 гадзін без выхадных.

Адзін мой знаёмы юрыст параіў адкрыць прыватную школу. Ён жа дапамог з дакументамі і пошукам памяшкання. Так з’явілася «Музычная школа Арцёма Шаплыкі».

— Арцём, вам давялося папрацаваць на ўсіх трох ступенях музычнай адукацыі — у школе, каледжы і ВНУ. Можна наглядна ўбачыць недахопы і вартасці сістэмы ў цэлым і змадэляваць сваю ідэальную карціну музычнай адукацыі. Чым адрозніваецца работа вашай прыватнай школы? Якія новыя ідэі ўвасобілі?

— Перш чым адважыўся адкрыць уласную школу, некаторы час працаваў у дзяржаўнай «музыкалцы». Дзякуючы гэтаму вопыту ўбачыў некаторыя моманты, якія можна ўдасканаліць. На мой погляд, у школах ёсць некаторы перабор з акадэмізмам. А студыі, якія цяпер вельмі папулярныя, хоць і робяць карысную справу, у цэлым накіраваны на забаву. І я вырашыў, не ўмешваючыся ў сістэму, прапанаваць альтэрнатыву — стварыць нешта сярэдняе паміж дзяржаўнай музычнай школай і студыяй. Так нарадзілася першая ў Беларусі прыватная музычная школа.

У дзяржаўнай школе я пачаў выкладаць у 21 год, калі яшчэ быў студэнтам Акадэміі музыкі. Праз пару гадоў працы ў мяне ўжо не было адбою ад вучняў, дзецям вельмі падабалася ў мяне вучыцца. Некаторыя нават імкнуліся быць на мяне падобнымі. Хоць, як мне здавалася, нічога асаблівага я не рабіў. Стараўся, вядома. Ладзіў справаздачныя канцэрты вучняў, адпраўляў іх на Усё пачыналася з цішыні Як у Мінску адкрывалі першую прыватную музычную школу конкурсы. Не заўсёды выкладаў па вучэбнай праграме, даваў нестандартныя творы. Галоўнай мэтай было, каб дзіця займалася з задавальненнем.

Праца ў музычнай школе была вельмі карысным этапам. Многае асэнсаваў. Зразумеў, што ў першую чаргу дзіцяці трэба прывіць любоў да музыкі, а ўжо потым развіваць тэхнічна. Не павінна быць ніякага ціску. Калі дзіця чагосьці не зразумее сёння, значыць, зразумее іншым разам. Але дзіця ніколі не засвоіць матэрыял, калі выкладчык павысіць голас альбо зняважыць. Я не магу сабе такога дазволіць ні пры якіх абставінах. У працы з  дзецьмі трэба кіравацца звычайнымі нормамі паводзін паміж дарослымі людзьмі.

Мы ўсе прывыклі думаць, што адукацыя ў нас бясплатная. Але музычная школа не бясплатная. Гэта значыць, адукацыя — паслуга платная і павінна быць аказана якасна і на годным узроўні.

Я зразумеў, што для дзяцей педагог — гэта эталон. Таму настаўнік абавязаны паказваць вучням годны прыклад. Як бы ні было цяжка. Як бы мы часам ні злаваліся, што даводзіцца пяцісоты раз паўтараць адно і тое ж. Калі ты гэтага не можаш, значыць, педагогіка — не тваё.

У нашай школе няма адбору пры паступленні. Галоўнае, каб у чалавека было жаданне вучыцца. А развіць музычныя здольнасці і прывіць любоў да музыкі — гэта ўжо наша задача. Таму, на мой погляд, вельмі важна, каб настаўнікі займаліся не толькі працай у класах, але былі яшчэ і творчымі людзьмі, якія могуць паказаць годны прыклад вучням на практыцы. І гэта вялікае шчасце, што ў школе збіраюцца педагогі, якія разумеюць важнасць таго, што мы робім, і хочуць развівацца ў прафесіі.

— Цяпер далёка не ўсе канцэрты ў філармоніі праходзяць з аншлагам. Як правіла, у такіх канцэртаў ёсць «свая», ужо сфарміраваная аўдыторыя. А  «вы­ падковы» чалавек на канцэрт класічнай музыкі наўрад ці зойдзе, таму што часцяком класіку лічаць музыкай сумнай і незразумелай. Як прыцягнуць но­ вую публіку на філарманічныя канцэрты?

— Сапраўды, калі непадрыхтаваны чалавек у пошуках новых уражанняў пойдзе на канцэрт класічнай музыкі, хутчэй за ўсё, яму будзе сумна. І сыдзе ён са словамі: «больш сюды не прыйду». Ёсць пласт насельніцтва, які класіку не разумее, але хоча зразумець. На жаль, такіх людзей мы адштурхоўваем: занадта складанымі праграмамі, залішнім акадэмізмам.

Таму наша школа дапамагае арганізоўваць канцэрты, дзе гучаць шэдэўры класікі, якія ва ўсіх на слыху, усім зразумелыя і даступныя. Але падаём мы іх у незвычайным выглядзе. Напрыклад, падключаем танец, светлавое афармленне. Кантактуем з гледачамі, даступнай мовай расказваем пра кампазітараў і інструменты. І чалавек, слухаючы класічныя хіты ўжо ў іншай атмасферы, далучаецца. І ў далейшым ён зможа зразумець і больш складаныя для ўспрымання творы.

Мы арганізоўваем шмат цікавых праектаў. Так, сумесна са «Светам класічнай музыкі» мінулым летам правялі неверагоднае мерапрыемства — 12-гадзінны «Вялікі фартэпіянны марафон», у якім прынялі ўдзел найлепшыя піяністы краіны.

У сакавіку ў Белдзяржфілармоніі адбыўся чарговы канцэрт настаўнікаў школы ў фармаце інтэрактыву. Кожны артыст сам распавядаў пра свой інструмент і творы, якія выконваў. А ў антракце гледачы мелі магчымасць патрымаць у руках інструмент, паспрабаваць што-небудзь сыграць, а таксама задаць пытанні артыстам. Акрамя таго, вялася прамая трансляцыя гэтага канцэрта ў сацыяльных сетках.

У фармаце анлайн-трансляцый кожны аўторак праходзяць і рэлакс-праграмы «Музыкатэрапія», у якіх я прымаю непасрэдны ўдзел як арганізатар і артыст. Вельмі прыемна, што сёння кожны можа далучыцца да нас не выходзячы з дома.

— У сувязі з апошнімі падзеямі ў свеце ў сферы адука­ цыі намеціўся істотны пералом. Відавочна, што прый­ шоў час быць больш гнуткімі ў падыходзе да выбару форм навучання, асвойваць у адукацыі сучасныя тэх­ налогіі. Як эпідэмія паўплывала на дзейнасць школы?

— У сувязі з няпростым эпідэміялагічным становішчам у свеце нашы вучні, якія вырашылі заставацца дома, могуць займацца з педагогамі анлайн. Усё адбываецца вельмі цікава і карысна, таму што гэта не проста відэаўрок, а жывая размова з выкладчыкам. І, мяркуючы па водгуках, у некаторых вучняў урокі цяпер праходзяць нават больш прадуктыўна, чым звычайна.

Таксама мы запусцілі відэаўрокі. Гэта запісаныя сюжэты на разнастайныя тэмы з тэорыі музыкі, навучання ігры на фартэпіяна і гітары. І ў далейшым плануем гэта пашыраць. Выдатна, калі ў любы момант можна атрымаць веды не выходзячы з хаты. І прытым абсалютна бясплатна.

Так што мы не стаім на месцы, развіваемся і ідзём у нагу з часам.

Любоў СЫЦЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».