Вы тут

Гатуем бульбяное пюрэ з «сакрэцікамі» і лімонныя квадрацікі


Бульбяное пюрэ з «сакрэцікамі»

Каб пюрэ атрымалася смачнае, трэба памятаць некалькі правілаў. Бульбачка павінна быць з тых сартоў, якія пры варцы рассыпаюцца, — «крухмальных». Калі клубень застаецца знешне без змен, хоць і зварыўся, то такая бульба падыходзіць для смажання, але далікатнага пюрэ з яе не атрымаецца.

Малако павінна кіпець. Ад халоднага малака пюрэ робіцца шэрае. Яно любіць, каб яго доўга ўзбівалі да аднароднай крэмападобнай кансістэнцыі. Падавайце пюрэ выключна гарачым. Разагрэтае, яно траціць свой выдатны смак.

Існуе шмат варыянтаў прыгатавання пюрэ.

  • Варыць бульбу ў вадзе амаль да гатоўнасці, пасля чаго ваду зліць, заліць кіпячым малаком і давесці да гатоўнасці. Размяць у пюрэ.
  • Гатовую бульбу размяць у пюрэ. У смятану дадаць надзёрты сыр і дробна нарэзаны часнок, заправіць гэтай сумессю бульбу. Паставіць пюрэ ў духоўку, каб смятана прагрэлася.
  • Гатовую бульбу растаўчы ў пюрэ і заліць кіпячым курыным булёнам, добра ўзбіць.
  • 1-2 яечныя жаўткі змяшаць з некалькімі лыжкамі смятаны, заправіць гэтай сумессю пюрэ.
  • Часнок патаўчы з зяленівам, зярнятамі кропу і растопленым маслам, дадаць у пюрэ.
  • Сыр цвёрдых гатункаў надзерці на дробную тарку. Пюрэ крыху разбавіць кіпячым малаком, дадаць сыр і старанна перамяшаць. Аб'ём сыру павінен складаць каля чвэрці ад аб'ёму пюрэ.
  • Скваркі і невялікую колькасць вытапленага тлушчу дадаць у растоўчаную бульбу і ўзбіць.
  • У бульбяное пюрэ, разведзенае малаком, усыпаць жменьку тоўчаных арэхаў.

Лімонныя квадрацікі?

Спатрэбіцца: халоднае масла 100 г, мука 250 г, цукар 3 г, 5 яек, 3 сярэднія лімоны, форма для выпякання 25 х 30 сантыметраў.

Пакіньце 2,5 сталовай лыжкі мукі для начынкі. Надзярыце цэдру лімонаў. Разрэжце лімоны напалову і выцісніце сок. Складзіце халодныя кубікі масла і астатнюю муку ў блэндар і здрабніце на дробкі (або пасячыце масла з мукой нажом на дошцы). Дадайце 2,5 сталовай лыжкі цукру і адно яйка. Замяшайце цеста рукамі, дадаючы 1-2 сталовыя лыжкі лімоннага соку. Цеста не павінна быць ліпкае.

Раскатайце цеста да памераў формы. Ідэальная таўшчыня цеста — да 1 см. Перакладзіце ў форму. Зрабіце невысокія борцікі — да 3 см. Пракаліце цеста відэльцам у розных месцах. Выпякайце 10—15 хвілін пры 180 градусах да залацістага колеру.

Для начынкі міксерам узбіце 4 яйкі і цукар, які застаўся. Маса павінна павялічыцца ў тры разы. Дадайце 2,5 сталовай лыжкі мукі, 2 сталовыя лыжкі цэдры. Узбіце яшчэ раз. Уліце 80 мл лімоннага соку і зноў узбіце.

Выліце лімонную масу на цеста, выпякайце яшчэ 20—25 хвілін. Гатовы лімонны пласт павінен быць мяккі і цягучы, але не дрогкі. Калі ён не гатовы, запякайце яшчэ 5—7 хвілін. Пірог астудзіце і патрымайце ў халадзільніку 1-2 гадзіны. Разрэжце на квадрацікі, прысыпце цукровай пудрай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…