Вы тут

У Японіі пачнуць выплачваць турыстам грошы за наведванне краіны


Кабмін Японіі мае намер выдаваць штодзённыя ваўчары для турыстаў у памеры $ 185, якія яны змогуць выдаткаваць на адпачынак у краіне, з мэтай падтрымкі турыстычнай галіны, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на агенцтва Kyodo News.


«У рамках ініцыятывы Go To Travel падарожнікам, якія прыбываюць у Японію, могуць пачаць выдаваць субсідыі ў памеры да 20 тыс. іенаў ($ 185) у дзень», — гаворыцца ў паведамленні.

Такім чынам Кабмін разлічвае падтрымаць турыстычную сферу краіны. Субсідыя будзе пакрываць да паловы расходаў турыста. Ваўчары можна будзе выдаткаваць на наведванне рэстаранаў, бараў і крам. Для яго атрымання трэба будзе забраніраваць гатэль і купіць квіток у Японію.

Праграму разлічваюць запусціць з 1 ліпеня. Урад выдзеліць на ініцыятыву $ 12,5 млрд.

Раней прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ адмяніў надзвычайнае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны з-за паслаблення распаўсюджвання каранавіруса.

Прэв’ю: rosting.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».