Вы тут

Маштабная будоўля, што вядзецца на Навагрудчыне, завяршаецца


Гаворка iдзе аб фiзкультурна-аздараўленчым комплексе па вулiцы Драздовiча ў райцэнтры, якi можна лiчыць аб'ектам апошнiх не толькi гадоў, але i дзясяцiгоддзяў. Справа ў тым, што такiх комплексаў тут наогул не было i вось, нарэшце, усе, для каго здаровы спосаб жыцця не пусты гук, атрымаюць цудоўны падарунак.


Фота: novgazeta.by

Спытаеце, адкуль грошы? Крынiца фiнансавання — сродкi, якiя Навагрудскi райвыканкам атрымаў ад продажу выпушчаных iм аблiгацый. Праект падрыхтавалi спецыялiсты праектнага iнстытута «Гроднаграмадзянпраект», а будаўнiцтвам займаецца Лiдская ПМК № 169. Агульны кошт праекта складае каля 12 мiльёнаў рублёў. Будоўлю распачалi пазалетась у лiстападзе i вось яна наблiжаецца да свайго лагiчнага заканчэння. Цяпер тут завяршаюцца пусканаладачныя работы. Хутка — адкрыццё.

Трэба сказаць, што комплекс — сам немаленькi (на будынак пайшло 450 тон металаканструкцый) i разам з прылеглай тэрыторыяй займае плошчу больш за 19 тысяч «квадратаў», дзе ўжо абсталяваны вялiкая паркоўка, сцяжынкi, тэрыторыя добраўпарадкавана. Да 75-годдзя Вялiкай Перамогi тут з'явiлася прыгожая алейка з 75 туй.

Самае вялiкае памяшканне «Лiдара» — гэта прасторная спартыўная зала для гульнявых вiдаў спорту, з сучасным электронным табло. Займацца ў ёй змогуць футбалiсты, валейбалiсты, баскетбалiсты i гандбалiсты. А назiраць за гульнёй — 751 глядач.

Акрамя гэтага ёсць 25-метровы басейн з пяццю дарожкамi, трэнажорная зала з сучасным абсталяваннем i зала для заняткаў фiтнесам. Пасля фiзiчных практыкаванняў дапаможа расслабiцца саўна, а падсiлкавацца можна будзе ў кафэ, разлiчаным на 30 месцаў.

Дарэчы, тэхнiчна-камунiкацыйная частка дазволiць весцi анлайн-трансляцыi мерапрыемстваў, што будуць праводзiцца ў комплексе. Немалаважным з'яўляецца i тое, што фiзкультурна-аздараўленчую ўстанову змогуць наведваць людзi з абмежаванымi магчымасцямi.

Пасля ўводу «Лiдара» ў эксплуатацыю тут размесцiцца раённая ДЮСШ № 2. Спецыялiсты, якiя забяспечаць работу комплексу, ужо ёсць, сфармiраваны таксама трэнерскi штаб.

— Усе мы знаходзiмся ў прадчуваннi ўрачыстага адкрыцця комплексу — выдатны падарунак атрымаюць i спартсмены, i аматары здаровага спосабу жыцця, — цытуе намеснiка старшынi райвыканкама Святлану КАРАЛЬКО раённая газета «Новае жыццё». — Гораду патрэбны такi шматфункцыянальны аб'ект, таму, несумненна, «Лiдар» будзе запатрабаваны ў жыхароў не толькi Навагрудчыны, але i суседнiх раёнаў.

Загаловак у газеце: «Лiдар» рыхтуецца да адкрыцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?