Вы тут

Цэнтр для заняткаў тэнiсам з крытымi кортамi з'явiцца ў Гродне


Аб'ект узвядуць на пляцоўцы па вулiцы Горкага побач з аквацэнтрам, паведамiў начальнiк аддзела спорту i турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь. Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы. Усяго на гэтым месцы з'явяцца шэсць тэнiсных кортаў, чатыры з iх будуць крытыя. Сценамi i дахам для манежа стане так званая паветраапорная канструкцыя.


Такiя ж, дарэчы, выкарыстоўвалiся ў Гродне для будаўнiцтва футбольнага манежа i крытай хакейнай пляцоўкi ў лесапаркавай зоне Пышкi.

З'явяцца таксама адмiнiстрацыйна-бытавы комплекс, раздзявальнi. На кортах будзе выкладзена сучаснае спецыялiзаванае пакрыццё. Узводзiцца новы аб'ект пры падтрымцы Беларускай тэнiснай федэрацыi.

Цяпер у Гродзенскай дзiцяча-юнацкай спартыўнай школе тэнiса займаецца каля 150 дзяцей. Адкрыццё новага аб'екта дасць магчымасць павялiчыць колькасць дзяцей, якiя займаюцца гэтым вiдам спорту, павысiць якасць падрыхтоўкi спартыўнага рэзерву, стане штуршком для развiцця тэнiса ў рэгiёне.

Мiж iншым, цэнтр таксама будзе аказваць паслугi насельнiцтву: аматары тэнiса атрымаюць магчымасць гуляць на сучасных кортах. Манеж будзе прымаць спаборнiцтвы рознага ўзроўню. Адзначым яшчэ, што раней крытых кортаў у Гродне не было.

Паводле БелТА

Прэв'ю: providenie.narod2.ru

Загаловак у газеце: Новы манеж

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.