Вы тут

Сацыякультурны канал Белтэлерадыёкампанii падрыхтаваў тэматычную праграму


У Мiжнародны дзень абароны дзяцей, якi адзначаецца 1 чэрвеня з 1950 года, сацыякультурны канал Белтэлерадыёкампанii падрыхтаваў тэматычную праграму: мультфiльмы i мастацкае кiно, а таксама праекты ўласнай вытворчасцi, у тым лiку для самых маленькiх.


Так, у святочны дзень гледачоў чакаюць спецыяльныя выпускi праграм «Дабраранак» i «Калыханка». Адбудуцца паказы мультфiльмаў i мастацкiх кiнастужак.

У 14.30 творчая група «Наперад у мiнулае» адправiцца ў фальклорную экспедыцыю ў вёску Дзяржынск Лельчыцкага раёна, каб паназiраць за абрадам «Жанiцьба комiна» ў выкананнi калектыву «Пралеска». Вынiк вандроўкi — новая арыгiнальная версiя народнай песнi, якую выканае Тэатр эстраднай песнi «Хвiлiнка».

У 16.50 на тэлеканале пачнецца музычная праграма для дзяцей «Класiка — гэта класна!». Яна распачне цыкл забаўляльна-адукацыйных праграм, на якiх юныя слухачы далучаюцца да класiчнай музыкi, яе таямнiц, сэнсаў i нюансаў.

У 20.00 гераiняй фiльма-партрэта пра таленавiтую беларускую моладзь з цыкла «На вышынi» стане маладая мастачка Настасся Чачура.

На завяршэнне святочнага дня сацыякультурны канал пакажа балет «Шлях да мары» ў выкананнi навучэнцаў i выпускнiкоў Беларускай дзяржаўнай харэаграфiчнай гiмназii-каледжа.

Загаловак у газеце: Для дзяцей i пра iх

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.