Вы тут

I ў сэрцы, i ў гранiце. Жыхары вёскі Казелле імкнуцца захаваць памяць пра тых, хто загінуў на вайне


Нядаўна ў вёсцы Казелле Краснапольскага раёна, што на Магiлёўшчыне, быў закладзены будучы мемарыял. Вясковец Уладз Конанаў з уласнайiцыятывы, якую падтрымалi на мясцовым узроўнi, пастав за свой кошт помн землякам,
што
ваявалi на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. Iдэя так спадабалася землякам, што яны таксама сабралi грошы i маюць намер усталяваць яшчэ i памятныя дошкi, на як будуць пазначаны iмёны тых, хто загiнуў на вайне, i тых, хто вярнулiся дадому з Перамогай.


На фота злева направа: Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Трушкiн, Анжалiка Гоман, Васiль Канаплёў, Ганна Шпунтава.

Казелле — даволi вялiкая вёска, у Краснапольскiм раёне трэцяя па колькасцi жыхароў — каля 250. I, як высветлiлася, сярод iх шмат актывiстаў i патрыётаў. Прычым даволi сцiплых. Уладзiмiр Конанаў, калi пачуў, што iм цiкавiцца журналiст, адразу ж стаў пратэставаць — маўляў, няма чым ганарыцца.

— Я проста хачу, каб была ўвекавечана памяць, — коратка растлумачыў ён свой грамадзянскi парыў.

У Уладзiмiра Конанава ваявалi абодва дзяды. Дзмiтрый Фамiч Конанаў загiнуў на Ленiнградскiм фронце, а вось Маiсей Фамiч вярнуўся ў вёску. I ўнук з удзячнасцю згадвае яго жыццёвыя ўрокi.

— Уладзiмiра Конанава падтрымаў у яго памкненнях старэйшына вёскi Васiль Канаплёў, а за iм i я, — паведамiла старшыня Мхiнiцкага сельсавета Ганна Шпунтава. — Сталi думаць, дзе ўзяць сродкi. Старэйшына кiнуў клiч аднавяскоўцам, каб далучылiся. На многае, дарэчы, не разлiчвалi. Натхняла тое, што Конанаў першапачаткова браўся паставiць помнiк за свае грошы. Але нечакана людзi вельмi актыўна падтрымалi праект, сабралi каля 800 рублёў. I тады Конанаў узяў на сябе выдаткi па ўстаноўцы помнiка, а за сродкi жыхароў вырашана зрабiць таблiчкi з iмёнамi франтавiкоў. Спачатку думалi адзначыць толькi тых, хто загiнуў, а потым вырашылi, што гэта будзе несправядлiва. Чатыры чырвонаармейцы вярнулiся дадому i жылi ў вёсцы. Цяпер iх ужо няма, але ж памяць павiнна застацца. Пакуль займаемся пошукамi iмёнаў, каб нi пра каго з франтавiкоў не забыцца. Вiдавочцаў тых часоў не засталося, а ў сённяшнiх жыхароў iнфармацыi не хапае. Вывучылi кнiгу «Памяць» Краснапольскага раёна, звярнулiся ў ваенкамат, дзе паднялi архiвы i правялi аналiз пахавальных. Ужо вядома 69 прозвiшчаў, але работа яшчэ не скончана.

Асноўны помнiк адкрылi ў Дзень Перамогi з удзелам прадстаўнiкоў раённай ўлады на чале са старшынёй Краснапольскага райвыканкама Аляксандрам Трушкiным. Удзел у мерапрыемстве прынялi дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Сяргей Сыранкоў, старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Анжалiка Гоман, дэпутаты раённага i сельскага Саветаў. Яны адзначылi, як важна сёння захоўваць памяць аб тых, хто стаў прыкладам мужнасцi, стойкасцi i адданасцi сваёй Радзiме. Шчырыя словы падзякi былi адрасаваныя жыхарам вёскi, яе старэйшыну — Васiлю Канаплёву, а таксама iнiцыятару Уладзiмiру Конанаву. Сельсавет адзначыў iх абодвух падзякамi.

Месца для помнiка, дарэчы, было абрана таксама невыпадкова. Гэта, лiчы, цэнтр вёскi, побач знаходзiцца школа. Моладзь павiнна ведаць тых, кiм яны могуць ганарыцца. Уладзiмiр Конанаў паклапацiўся, каб на адваротным баку помнiка былi напiсаныя словы да маладога пакалення. Каб яны не забывалi пра подзвiг сваiх продкаў i заставалiся адданыя сваёй малой i вялiкай радзiме.

Удзячныя жыхары вёскi Казелле.

Устаноўка помнiка натхнiла насельнiцтва, i цяпер яно прымае актыўны ўдзел у добраўпарадкаваннi вёскi. За частку грошай, што сабралi жыхары, вырашылi набыць туi для ўпрыгожвання памятных мясцiн. Раённая арганiзацыя рэспублiканскага аб'яднання «Белая Русь» таксама прафiнансавала набыццё 10 туй. Частку дрэўцаў старэйшына Васiль Канаплёў з актывiстамi пасадзiлi побач з iнфармацыйнымi стэндамi. Яшчэ некалькi туй — на месцы двух знесеных дамоў на вулiцы Цэнтральнай. Там нядаўна быў устаноўлены вялiкi камень — ёсць задумка зрабiць на iм малюнак, звязаны з жыццём вёскi або з гiсторыi яе стварэння.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Фота з архiва Мхiнiцкага сельсавета

Загаловак у газеце: I ў сэрцы, i ў гранiце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…