Вы тут

Цудоўны «дваровы пераварот» здарыўся ў Гомелі


Два гады таму ў Гомелi пяць маладых мацi стварылi свой маленькi цуд. Вялiкi няўтульны двор ператварылi ў прыгожае i бяспечнае месца адпачынку для дзяцей на радасць усiм

Марына Марцiновiч 10 гадоў таму не ўяўляла нават, што стане кiраўнiком «Праспекта цудаў». Тады будучая старшыня камiтэта тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання з мужам засялiлася ў шматпавярховiк — забудову сярэдзiны 80-х гадоў мiнулага стагоддзя. Нарадзiўся старэйшы сын i маладая мацi сутыкнулася з тым, што гуляць з малым нi побач з домам, нi ў суседнiх дварах няма магчымасцi. Нiдзе не было прыстасаванняў для дзiцячых гульняў.


— У нашым двары была старая металiчная «лазiлка» ды дабiтая не адным пакаленнем дзяцей баскетбольная пляцоўка, на якой тырчалi слупы для кольцаў.

У сям'i Марцiновiчаў тым часам падрастаў ужо другi сынок, а сiтуацыя з гульнявымi пляцоўкамi нiяк не мянялася. Дамы вакол старыя, дзецi ўжо выраслi. Але цяпер яны выхоўваюць сваiх дзяцей самых розных узростаў. Вось на радасць гэтым маленькiм жыхарам мiкрараёна Рэчыцкi матулi i бацькi вырашылi ствараць цуды.

— Я даведалася пра сапраўдны дваровы пераварот у нашым мiкрараёне, якi здзейснiлi маладыя бацькi. Аб'ядналiся, сабралi грошы, усталявалi вялiкi дзiцячы гарадок i цалкам добраўпарадкавалi тэрыторыю вакол свайго дома, — успамiнае Марына i кажа, што таксама вырашыла дзейнiчаць.

Сабралi 3,5 тысячы рублёў

Яна шукала аднадумцаў сярод суседак — маладых мацi, з якiмi раней разам абмяркоўвалi, дзе пагуляць з дзецьмi. Жанчыны аб'ядналiся ў iнiцыятыўную групу.

— Мы разумелi, што здаваць грошы немаведама каму людзi ў нашым двары будуць баяцца. Мяне i iншых дзяўчат ведалi толькi ў нашых пад'ездах, а ў дамах нашага двара 600 кватэр. Таму звярнулiся ў камунальную арганiзацыю раёна, расказалi, што будзем займацца добраўпарадкаваннем свайго двара, але неабходна правесцi сход для жыхароў i афiцыйна прадставiць нашу iнiцыятыву. Гэта дапамагло. Калi мы з дзяўчатамi потым абыходзiлi кватэры i расказавалi, на што збiраем грошы, што будзем купляць, не было непаразуменняў. Аднак рэгiстрацыю ў пашпарце даводзiлася паказваць.

Як адзначае Марына, гэта быў этап, на якiм многiя астываюць, бо абысцi ўсе кватэры, пагаварыць з людзьмi — сапраўднае выпрабаванне:

— Была вызначана сума — 40 рублёў. Прапанавалi сем'ям з малымi дзецьмi здаць грошы за два разы. Тым, у каго няма дзяцей, пенсiянерам, адзiнокiм людзям прапанавалi здаць любую суму, якую яны лiчылi неабходнай.

Расклеiлi ўлёткi, пайшлi па кватэрах i — заразiлi сваiм энтузiязмам суседзяў. Цуд адбыўся! На першым этапе сабралi 3,5 тысячы рублёў. Але высветлiлася, што сабраць грошы на гульнявое абсталяванне — гэта палова справы. Усталяваць яго, прывезцi пясок, збольшага адрамантаваць старыя дарожкi ўздоўж двара — усё гэта дапамаглi зрабiць камунальныя службы.

Дэпутацкая падтрымка

Як толькi iнфармацыя аб добраахвотнiцкiм руху распаўсюдзiлася, на дапамогу прыйшлi дэпутаты гарсавета. Шэфства над дваром узялi прадпрыемствы «Медпласт» i «Гомельскi ДСК». КЖРЭУП «Савецкае» прафесiйна распланавала тэрыторыю. Работы выконвалi супрацоўнiкi РЭУ-6.

— Галоўнае было — пачаць, — кажа Марына, цяпер мама трох дзетак. — Калi я распачала сур'ёзны добраахвотнiцкi рух, далучыла людзей, якiя хацелi дапамагчы, здаваць грошы на добраўпарадкаванне тэрыторыi, сама даведалася, што чакаю трэцяе дзiця. Адступаць было нельга. Мусiла арганiзоўваць работу, сустракацца з дэпутатамi-шэфамi, якiя маглi дапамагчы. Потым некаторыя нават жартавалi, што мой цяжарны жывоцiк для многiх быў як месендж — адмаўляць нельга, толькi дапамагаць.

Увесь час актывiсты ледзь не кожны сонечны дзень выходзiлi ў двор як на работу. Дэкрэтнiцы — днём па меры магчымасцi, усе астатнiя — пасля асноўнай работы.

— Вельмi грунтоўная была падтрымка ад нашых дэпутатаў. Без iх, напэўна, не атрымалася б так аднавiць двор: дапамаглi купiць i ўсталяваць агароджу для дзiцячай пляцоўкi, бо побач праезная частка, i гэта было вельмi важна. Дырэктар КЖРЭУП «Савецкае», дэпутат Мiхаiл Прус прапанаваў нам аднавiць зялёную зону. Мы забяспечвалi кветкамi i саджанцамi для алеi, а работнiкi камунальнай арганiзацыi знялi дзёран i зрабiлi новы роўны газон.

Выйшла так, што больш як 150 кватэр аказала грашовую дапамогу. Цяпер 11 чалавек — гэта актывiсты, якiя дапамагаюць прыбiраць тэрыторыю, фарбаваць, рамантаваць абсталяванне. Ёсць уласны кухар — Алена Грахоўская, якая гатуе пачастункi на святы двара, дыджэй — Аляксандр Клiмкоў, якi адказвае за музычнае суправаджэнне, мастак — Таццяна Мiхаленка, яна ўпрыгожвае малыя архiтэктурныя формы.

Нечаканая перамога

Паназiраць за «дваровым цудам» на праспект Рэчыцкi за гэты час прыязджалi дэпутаты розных узроўняў i з розных рэгiёнаў. Аднойчы трапiлi нават на свята з самаварам i абаранкамi, якое ладзiлася ў гэтым двары ўжо не раз.

Марына Марцiновiч кажа, што цяпер многiя з iншых мiкрараёнаў Гомеля шукаюць яе каардынаты, тэлефануюць. Просяць парады, як наладзiць работу актывiстаў у дварах.

Па вынiках 2018 года ў гарадскiм конкурсе мясцовага самакiравання КТГС «Праспект цудаў» стаў пераможцам. Рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па вынiках конкурсу за 2019 год па вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва гарадскiх, пасялковых i сельскiх Саветаў дэпутатаў, а таксама органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання КТГС «Праспект цудаў» прызнаны пераможцам у намiнацыi «Найлепшы калегiяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання».

Дыплом першай ступенi прадугледжвае грашовую ўзнагароду ў памеры 100 базавых велiчынь.

— Было нечакана, ад таго не менш прыемна атрымаць перамогу ў конкурсе, — адзначае Марына Марцiновiч. — Нас папярэдзiлi, што гэтыя сродкi можна будзе накiраваць на набыццё гульнявога абсталявання. У «Праспекта цудаў» шмат новых планаў па пашырэннi прасторы для адпачынку, але яшчэ больш iнiцыятыў па добраўпарадкаваннi тэрыторыi. Таму без iнфармацыйнай падтрымкi дэпутатаў у гэтым пытаннi не абысцiся.

Старшыня камiтэта адзначае, што на этапе ўвасаблення сваiх iдэй па навядзеннi парадку ў двары яны сутыкнулiся з неабходнасцю ўстанавiць камеры вiдэаназiрання, якiя дазволяць захаваць абсталяванне. Цяпер жыхары мараць цалкам аднавiць пакрыццё на баскетбольнай пляцоўцы, якая ўжо стала любiмым месцам гульнi для школьнiкаў у iх двары.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фо­та з ар­хi­ва ге­ра­i­нi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні. 

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г