Вы тут

Песню бярыце з сабою. Тваё імя


Мiхась Пазнякоў (нар. у 1951)  —  вядомы паэт, празаiк, перакладчык, крытык, мовазнаўца. Сакратар праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, старшыня яго Мiнскага гарадскога аддзялення. Лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii, прэмii iмя П. Броўкi, прэмii «Найлепшая кнiга года», прэмii Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi i iншых. Аўтар кнiг паэзii «Колер радасцi», «Час надзеi», «Любi i помнi», «Святое правiла...» i iншых.


Вершы  —  Мiхась ПАЗНЯКОЎ,

музыка  —  Яўген КСЯНЕВIЧ.

1. Не збаюся нi шэптаў, нi звадаў,

Хiба можа каханне грашыць?

Прыхаваныя шаблi паглядаў

Не зрубцуюць высокай душы.

Прыпеў:

Тваё iмя шаптаў малiтваю,

Увесь сусвет мне быў табой.

I верыў, што ўсе буры выстаю

З тваёю шчырасцю святой.

Хай незагойнай, вечнай ранаю

Душу маю i апякла  —

Удзячны, што маёй каханаю,

Маёй адзiнаю была...

2. Нечаканай прыйшла, неспазнанаю.

Незямным атулiла цяплом,

Самай чыстай i велiчнай тайнаю,

Адарыла шчаслiвым крылом.

Прыпеў.

3. Мрою сонечны позiрк адчайна,

Сонцам шчасця асветлены сам.

Найпрыгожую самую тайну

Перакрэслiць нiкому не дам.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.