Вы тут

Гiсторыя пад адкрытым небам. Што за банеры з'явiлiся на агароджы сталiчнага парка Чалюскiнцаў?


Афiцыйна выставачны праект «Рарытэты Нацыянальнага гiстарычнага музея Рэспублiкi Беларусь» пачне працаваць з 3 чэрвеня, але маляўнiчыя банеры з выявамi гiсторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краiны ўжо з'явiлiся на агароджы сталiчнага парка Чалюскiнцаў.


Iх 70, i, канешне, гэта вельмi мала для таго, каб адлюстраваць усё багацце i непаўторнасць нацыянальнай культурнай спадчыны. Таму на здымкi трапiлi «самыя-самыя» рэдкiя i каштоўныя прадметы з фондаў усiх пяцi фiлiялаў гiстарычнага: музеяў сучаснай беларускай дзяржаўнасцi, гiсторыi тэатральнай i музычнай культуры, гiсторыi беларускага кiно, прыроды i экалогii, Дома-музея I з'езда РСДРП. На выстаўцы пад адкрытым небам можна ўбачыць i прачытаць на беларускай, рускай i англiйскай мовах пра традыцыйныя ўборы i слуцкiя паясы, прадметы рэлiгiйнага культу, мастацкiя палотны, у тым лiку партрэты знакамiтых дзеячаў Беларусi, музычныя iнструменты i зброю, манеты i ўзнагароды, узоры народных промыслаў i рамёстваў, старадаўнiя кнiгi...

 — Выбiраючы экспанаты для гэтага праекта, мы старалiся максiмальна поўна прадставiць розныя музейныя калекцыi i самыя цiкавыя, рэдкiя i каштоўныя рэчы з фондаў,  — гаворыць дырэктар Нацыянальнага гiстарычнага музея Павел Сапоцька.  — На кожным банеры прадстаўлена некалькi экспанатаў, так што агульную iх колькасць на выстаўцы можна смела памнажаць на чатыры. А ў перспектыве, канешне, было б здорава, каб людзi, якiя ўбачаць гэты выставачны праект, зацiкавiлiся i прыйшлi памнажаць i паглыбляць свае веды пра гiсторыка-культурную спадчыну Беларусi ўжо непасрэдна ў музей, на нашы пастаянныя i часовыя экспазiцыi.

Нагадаем, агароджа парка культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў у Мiнску далёка не ўпершыню становiцца выставачнай пляцоўкай. Цяперашняя маштабная экспазiцыя, аўтарамi якой выступiлi Алег Лукашэвiч, Аляксандр Аляксееў, Алег Ладзiсаў i Дар'я Аўчыннiкава, прадстаўлена пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры i Мiнскага гарвыканкама. Плануецца, што працаваць  — даступна i цалкам бясплатна для ўсiх наведвальнiкаў  — выстаўка будзе як мiнiмум на працягу года.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».