Вы тут

Нарэшце будзе цёпла? Не, холад і дажджы


Гэтымi днямi на нашу тэрыторыю выпадзе чарада выпрабаванняў: моцныя дажджы, навальнiцы i ўраганны вецер.


Вось ужо ў апошнiя днi мая надвор'е насвавольнiчае! А ўсё таму, што балканскi цыклон, нацэлiўшыся на суседнюю Украiну, ужо сёння накрые Беларусь палямi дажджавых аблокаў i iстотна павялiчыць узровень ападкаў, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра гiдраметэаралогii, кантролю радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.

Сёння ўмовы надвор'я ў краiне вызначаць актыўныя атмасферныя франты ад паўднёвага цыклону, цэнтр якога ў дзённыя гадзiны будзе знаходзiцца памiж Гомелем i Чарнiгавам. Удзень на большай частцы тэрыторыi краiны прагназуюць моцныя дажджы, месцамi навальнiцы.

У найблiжэйшыя выхадныя наша краiна трапiць пад уплыў актыўных маларухомых атмасферных франтоў ад таго ж цыклону, цэнтр якога перамесцiцца на Бранскую вобласць. У суботу на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць працяглыя дажджы, удзень па паўднёва-ўсходняй частцы — месцамi моцныя. У асобных раёнах чакаюцца навальнiцы. Вецер будзе паўночна-заходнi, паўночны ўмераны, уначы па захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыi — моцны парывiсты. Уначы прагназуецца ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, удзень — 13—20 цяпла, па паўночным усходзе — да плюс 23 градусаў.

Непагадзь чакаецца i ў нядзелю. У апошнi дзень мая будзе воблачна, удзень з праясненнямi. Часам чакаюцца дажджы, уначы месцамi моцныя лiўнi. У асобных раёнах прагрымяць навальнiцы. Вецер будзе паўночна-заходнi, на большай частцы тэрыторыi — моцны парывiсты. Тэмпература паветра складзе 8—15 цяпла, удзень — ад плюс 15 да плюс 20 градусаў, па поўначы краiны — да 22 цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня атмасферны цiск вырасце, аблокаў i дажджоў стане менш, вецер пачне сцiхаць. У панядзелак чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькi ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходнi ўмераны. Уначы будзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, удзень — 14—21 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цыклон з Балкан

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.