Вы тут

Прыляцела птушка шчасця


На адным з дамоў аграгарадка Смальяны, што на Аршаншчыне, намалявана вось гэтая птушка. У доме трыццаць гадоў жыве сям'я Сяргея i Iрыны Мiрановiчаў. Столькi гадоў i птушцы. Аўтар малюнка — сама Iрына Паўлаўна. Жанчына назвала свой твор «Птушка шчасця».


— Калi мы засялiлiся ў гэты дом, гэта было ўжо шчасцем. Марылi пра вялiкую i дружную сям'ю, — кажа гаспадыня. — Тады я i намалявала
сваю птушку, якая аберагае сямейны ачаг. Аказалася, што гэта быў сапраўдны талiсман.

Цяпер у Iрыны i Сяргея цудоўная сям'я: двое сыноў i дачка ўжо выраслi, стварылi свае сем'i, ёсць двое ўнукаў. Сама Iрына шмат гадоў працуе паштальёнам на мясцовым аддзяленнi сувязi — з газетамi, часопiсамi i лiстамi яна жаданая ў кожным доме аднавяскоўцаў. Калiсьцi здольнасць да творчасцi адкрыў у ёй школьны настаўнiк малявання. I хоць яна не стала прафесiйным мастаком, прысвяцiла сябе дзецям i ўнукам — але часта бярэ пэндзаль у рукi i малюе. Кожны год паднаўляе i гэты сямейны талiсман.

Мне пашчасцiла ўбачыць i сфатаграфаваць усю сям'ю Мiрановiчаў — тое самае шчасце, пра якое калiсьцi марыла гаспадыня.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.