Вы тут

Дзяцей і падлеткаў запрашаюць у арт-майстэрні «Нясумныя канікулы»


Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі дае старт маштабнаму трансмедыяпраекту «Нясумныя канікулы». На адукацыйнай платформе «Moodle» пачынаюць працаваць дзевяць анлайн арт-майстэрняў, якія ўяўляюць сабой адукацыйны і творчы комплекс займальных заняткаў па розных напрамках мастацкай творчасці: вакал, харэаграфія, дэкаратыўна-прыкладная творчасць, мультыплікацыя і выяўленчае мастацтва.


Кожны з курсаў уключае тэарэтычныя і практычныя заняткі для дзяцей розных узростаў.

Увазе дзяцей і падлеткаў прапануюцца:

  • Курс «Курыца Раба. Лепка. Кераміка» для пачаткоўцаў-керамістаў.
  • Міні-курс «Грацыя» для развіцця гнуткасці і ўмацавання цягліц цела.
  • Курс «Беларускія дзіцячыя забавы і гульні» па вывучэнні дзіцячага беларускага фальклору.
  • Курс «Твой лялечны тэатр» па стварэнні мабільнага хатняга пальчаткавага тэатра.
  • Курс «БуМагія» па вырабе кветак з паперы і фларыстычным дэкоры з папяровых кветак.
  • Курс «Падарожжа ў краіну Спеваў» па вакале для пачаткоўцаў.
  • Курс «Мультыплікацыя» па стварэнні мультфільма ў тэхніцы стоп-моўшн.
  • Курс «Маляванка-набіванка» па дызайне і ўпрыгожванні летніх аксэсуараў: бандан, торбаў, футболак.
  • Курс «Незнаёмая планета» па выяўленчым мастацтве з выкарыстаннем нетрадыцыйных мастацкіх тэхнік: выдзіманне, прадзіранне, абрыванне паперы.

Каб выбраць сабе занятак па душы, трэба перайсці на сайт Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (па спасылцы).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?