Вы тут

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве


Пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва падпісаны па выніках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у фармаце відэаканферэнцыі, перадае БЕЛТА.


Адным з ключавых дакументаў, унесеных на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў, стаў праект стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года. У дакуменце адлюстраваны ўзгодненыя падыходы краін Садружнасці ў дачыненні да мэтаў, асноўных задач, напрамкаў супрацоўніцтва і механізмаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы. Як распавёў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, паступала прапанова аб тым, каб у цэлым ухваліць гэты дакумент і адначасова даручыць Выканкаму СНД сумесна з дзяржавамі дапрацаваць праект стратэгіі з улікам новых абставінаў, звязаных з пандэміяй COVID-19.

«Выканкам СНД праводзіў актыўныя кансультацыі з прадстаўнікамі дзяржаў па гэтым пытанні, прапаноўваючы магчымыя варыянты вырашэння. Большасць выступае за зацвярджэнне сёння стратэгіі ў тым выглядзе, у якім яна была ўхваленая Эканамічным саветам СНД. Што тычыцца новых момантаў, якія ўзніклі ў нашым эканамічным узаемадзеянні з прычыны пандэміі, то іх мы абавязкова адлюструем у плане па рэалізацыі стратэгіі. Працу па падрыхтоўцы гэтага плана мы ўжо вядзем і прадставім яго на наступным пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў», — адзначыў ён. Па выніках пасяджэння стратэгія была зацверджаная.

Кіраўнікі ўрадаў падпісалі пагадненні аб сумеснай (аб’яднанай) сістэме сувязі ўзброеных сіл дзяржаў — удзельніц СНД, а таксама аб заснаванні і функцыянаванні Сеткавага ўніверсітэта СНД. Зацверджаны стратэгіі супрацоўніцтва краін СНД на 2021–2030 гады ў маладзёжнай сферы ў галіне турызму, фізічнай культуры і спорту на 2021–2030 гады, а таксама асноўныя мерапрыемствы супрацоўніцтва краін СНД у галіне культуры на 2021–2025 гады.

Ухвалены прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў краін СНД на перыяд да 2030 года. Зацверджаныя таксама прыярытэтныя кірункі супрацоўніцтва краін СНД у сферы транспарту на перыяд да 2030 года і план мерапрыемстваў, прысвечаных Году архітэктуры і горадабудаўніцтва ў СНД ў 2021 годзе.

Акрамя таго, на пасяджэнні зацвердзілі новую рэдакцыю палажэння аб конкурсе на спашуканне прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».