Вы тут

Інтэрнэт-знаёмы забіў гамяльчанку на спатканні


Па дадзеных следства, 43-гадовы мужчына пазнаёміўся з пацярпелай на сайце знаёмстваў і ў ходзе зносін дамовіўся з ёй аб сустрэчы. Падчас іх другога спаткання пасля сумеснага распівання спіртных напояў паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога госць задушыў гаспадыню кватэры. Абвінавачаны скраў грошы з кашалька забітай і схаваўся, гаворыцца ў Тelegram-канале Следчага камітэта.


Мужчыне прад’яўленае абвінавачванне, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Следчыя мяркуюць, што ад супрацьпраўных дзеянняў мужчыны маглі пацярпець і іншыя жыхаркі Беларусі. Грамадзян, якія валодаюць адпаведнай інфармацыяй, просім паведаміць па тэлефонах: (80232) 59-57-21, (8029) 843-35-80.

Фота: Следчы камітэт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?