Вы тут

Выйшла з друку аповесць «Мары спраўджваюцца, або Касмічныя прыгоды Цёмы і SOULарыка» Святланы Быкавай


У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла з друку аповесць для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту: «Мары спраўджваюцца, або Касмічныя прыгоды Тёмы і SOULарика» Святланы Быкавай.


Казачна-фантастычная аповесць «Мары спраўджваюцца, або Касмічныя прыгоды Цёмы і SOULарыка» — гэта гісторыі пра сяброўства прыкаванага да інваліднага вазка дванаццацігадовага хлопчыка Цімафея і яго сябра месяцовага зайчыка SOULарыка.

Падарожнічаючы па космасе, сябры спазнаюць шмат новага, у тым ліку і пра тое, што можна жыць без войнаў і гвалту, вучацца любові да ўсяго жывога, сяброўству і ўзаемадапамозе.

Праз незвычайныя сітуацыі, апісаныя на старонках аповесці, аўтар адкрывае юнаму чытачу сілу думкі і жадання, стараецца выхаваць у ім настойлівасць у дасягненні вызначанай мэты і ўпэўненасць у сваіх сілах.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.