Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы можаце атрымаць прывабныя дзелавыя прапановы. Імаверныя знаёмствы з карыснымі людзьмі. Калі будзеце дастаткова сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то вам забяспечаны поспех у прафесійнай сферы. Намячаецца вырашэнне, хоць і крыху балючае, сур'ёзнай праблемы, якая даўно вас хвалюе. Магчыма, з'явіцца шанц знайсці крыніцу дадатковага заробку. У зносінах з блізкімі людзьмі будзьце максімальна тактоўныя, сямейныя сваркі зараз непатрэбныя.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні звяртайце асаблівую ўвагу на зносіны з процілеглым полам. Гэта трэба не толькі для асабістага жыцця, але і для кар'еры. Можа парадаваць нечаканае прызнанне вашых прафесійных заслуг. У чацвер і пятніцу ўпэўненасць ва ўласных сілах зробіць усё за вас. У нядзелю варта перагледзець стратэгію адносін з сваякамі, у першую чаргу — з дзецьмі.

БЛІЗНЯТЫ. Цярпенне, спакой і вера ў лепшае дапамогуць дамагчыся жаданай мэты. Проста рабіце тое, што прыносіць задавальненне, і нават не заўважыце, як усе перашкоды на вашым шляху да шчасця знікнуць. Спраўдзяцца нават тыя мары, якія здаваліся недасяжнымі. Вас чакаюць прызнанні ў каханні і мноства прыемных падарункаў. Устройце для сябе і блізкіх свята — вы яго заслужылі.

РАК. Пакажыце навакольным свае найлепшыя якасці, іх абавязкова ацэняць. Ваша непрадказальнасць чароўная, але яна часам можа стамляць. У сераду не варта рабіць стаўку на мінулыя адносіны — вас чакае новае каханне. Не спрабуйце вырашыць свае і чужыя праблемы адным махам, інакш да канца тыдня адчуеце заняпад сіл. У суботу старанна абдумвайце свае словы, перш чым выказвацца.

ЛЕЎ. Не грэбуйце дробязямі: вырашэнне, здавалася б, нязначных пытанняў можа даць нечаканы станоўчы вынік. Пажадана перастаць растварацца ў патоках эмоцый і ўзяцца за справу. Але варта добра ўсё прадумаць, бессістэмныя крокі поспеху не прынясуць. Пошук новай работы ў чацвер можа завяршыцца поспехам. У асабістым жыцці не выключаныя рэўнасць і сваркі.

ДЗЕВА. У пачатку тыдня лепш менш гаварыць і больш рабіць. Не завісаць у сацсетках, віртуальныя зносіны аднімаюць час, але мала чым узбагачаюць. Да таго ж вас там можа напаткаць добра замаскіраваны падман. У сераду давядзецца дзейнічаць спантанна, паспрабуйце не губляць галавы. У выхадныя вашы планы могуць раптам змяніцца — гэта, хутчэй за ўсё, будзе звязана са шматабяцальнымі паездкамі або сустрэчамі.

ШАЛІ. Надыходзячы тыдзень спакойным не будзе, давядзецца імгненна рэагаваць на зменлівую сітуацыю. Будзьце больш мабільныя, не бойцеся перамен. Вельмі важна пастаянна быць на сувязі і не спазняцца. Сябры ахвотна дапамогуць, можаце разлічваць на іх параду, час і нават збольшага на фінансы. Ад вашай ініцыятыўнасці асабліва шмат будзе залежаць у чацвер. Пятніца спрыяльная для афармлення дакументаў і дамоваў. У гэты дзень пачнуць плаўна і паспяхова развівацца, здавалася б, невыканальныя праекты.

СКАРПІЁН. Удалы тыдзень. Інтуіцыя дазволіць знайсці карысныя сувязі нават сярод натоўпу выпадковых людзей, зрабіць важны прафесійны выбар. Вы зможаце здабыць душэўную раўнавагу, адчуць упэўненасць ва ўласных сілах і вызначыць мэты на найбліжэйшую будучыню. Не распыляйцеся, засяродзьцеся на самым галоўным і важным. Вас чакаюць поспех у справах і прыбытак, але не забывайцеся і пра задавальненні, якія дораць каханне, пяшчота і клопат. Устройце спатканне, парадуйце свайго выбранніка. Гэта будзе незабыўна і натхняльна.

СТРАЛЕЦ. Вашы ініцыятыва і настойлівасць дазволяць пераадолець усе падводныя камяні тыдня. Не выключаны блытаніна і змена прыярытэтаў. Не хвалюйцеся — усе змены да лепшага. Серада — вельмі ўдалы дзень для спраў, якія можна хутка скончыць. У канцы тыдня, падобна, давядзецца змагацца з раздражненнем і настройвацца пазітыўна. Гэта шлях да поспеху. Нядзелю пажадана прысвяціць сям'і і дому.

КАЗЯРОГ. Панядзелак можа парадаваць добрымі падзеямі. У аўторак і чацвер на рабоце лепш не прыцягваць да сябе ўвагі. Паспрабуйце лішні раз не трапляцца на вочы начальству. Сачыце за тым, каму і што кажаце, інакш можаце сутыкнуцца з праблемай скажонай інфармацыі. Паглыбляючыся ў праблемы, не забывайце пра дом. Заплануйце паездку на дачу, пікнік на прыродзе.

ВАДАЛІЎ. У пачатку тыдня магчымы істотныя, але пераадольныя цяжкасці. Непрадбачаныя затрымкі і неймаверныя спазненні могуць панізіць ваш аўтарытэт, а тлумачэнні нічым не дапамогуць. Ваша ўпартасць і ганарыстасць пагражаюць зацягнуць сітуацыю на працяглы тэрмін або прывесці да непажаданых перамен. Праявіце гнуткасць, прадэманструйце гатоўнасць дамаўляцца, тады адчуванне гармоніі прыйдзе як вынік вырашэння праблем. У выхадныя займіцеся ўладкаваннем дома або дачы.

РЫБЫ. Уключаючыся ў работу над рэалізацыяй чужых планаў, вам варта адэкватна разлічваць сілы і магчымасці, ды і свой інтарэс. Вы будзеце схільныя іх перабольшваць. Наступствы ж такой памылкі прадбачыць нескладана. Па магчымасці выяўляйце стрыманасць і дыпламатычнасць. У пятніцу вас могуць заваліць работай, так што і выхадныя будуць пад пагрозай. Але ўсё ж не варта выплюхваць эмоцыі на навакольных. Паспрабуйце правесці больш часу ў коле сапраўды блізкіх людзей: расходаваць энергію на старонніх — недазвольная раскоша.

Фота: unian.net

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.