Вы тут

Гісторыі жывая ніць


На маштабным габелене, прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі


Фота Кацярыны Валашук.

Майстрыхі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці працягваюць ствараць эксклюзіўны твор. Алена Шунейка і Юлія Барадзіна за некалькі месяцаў здзейснілі немагчымае — праз дробныя дэталі і далікатныя колеравыя «мазкі» распавялі цікавую гісторыю, знітавалі мноства вобразаў.

Сёння ў творчай лабараторыі падыходзіць да завяршэння перадапошні этап стварэння грандыёзнай тканай карціны. За незвычайным станком, які не Мара мастацтвазнаўцы Якія работы Эндзі Уорхала, Джаспера Джонса, Роя Ліхтэнштэйна, Бэнксі… прадставілі на выстаўцы ў Мінску? мае аналагаў у краіне, няспынна кіпіць праца. Каляровы бардзюр габелена ўпрыгожваюць элементы традыцыйнага беларускага арнамента і прыродныя сімвалы Беларусі — валошка і  папараць. У ніжняй частцы палатна вытканы яскравыя замалёўкі партызанскіх будняў і  ваенных дзеянняў, якія ўражваюць дэталёвасцю. Зброя, перабінтаваная рука, ваенная сумка медсястры і  нават маленечкія медалі на грудзях герояў — усё гэта неверагодным чынам адлюстравана ў кампазіцыі.

Цёмная па настроі і колеравай гаме паласа змяняецца светлай, на якой майстрыхі з уласцівай ім карпатлівасцю намалявалі ніткамі насычанае жыццё гараджан і вяскоўцаў. У «вясковай» частцы габелена мы бачым паўсядзённасць працаўнікоў зямлі, у «гарадской» — будні прадстаўнікоў самых розных прафесій. Углядаешся ў габелен  — і  выявы мірнага жыцця нібыта ажываюць, напаўняюцца народнымі мелодыямі, гулам машын, шапаценнем каласоў і  бусліным клекатаннем. Жанчына са снапом, музыкант, навуковец, мастак, будаўнік — кожны персанаж, па сцвярджэнні аўтараў твора, трапіў на палатно невыпадкова. Колькі ж дынамікі, атмасферы ўсеагульнага яднання і радасці можна адчуць у, здавалася б, простых сюжэтах!

Алена Шунейка і Юлія Барадзіна пачалі працаваць над самым светлым участкам габелена  — панарамай культавых помнікаў архітэктуры Беларусі. На палатне вось-вось з’явяцца выявы Холмскіх варотаў Брэсцкай крэпасці, трыумфальнай аркі ў Магілёве, Фарнага касцёла ў Гродне, Кафедральнага сабора Пятра і Паўла ў Гомелі, Віцебскай ратушы і Абеліска Перамогі ў Мінску. Гісторыі жывая ніць на маштабным габелене, прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі

Паводле Яўгена Шунейкі, аўтара эскіза габелена, уплеценыя ў арнамент славутыя сімвалы нашых абласцей — гэта ўнікальная з’ява ў мастацтве. Яўген Феліксавіч упэўнены, што вытканая ў лёгкіх, спакойных тонах гарадская панарама стане гарманічным завяршэннем пераможнай работы.

Фота Цімура Бабко.

У цэнтры ўсёй кампазіцыі, як і планавалася, будзе прадстаўлена моцная, непадуладная выпрабаванням Маці-Беларусь. Творчая група плануе завяршыць работу да галоўнага свята краіны — Дня Незалежнасці. Дарэчы, незвычайны твор ужо не безыменны. Некалькі месяцаў таму супрацоўнікі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці аб’явілі конкурс на найлепшую назву габелена. «Гісторыі жывая ніць» — менавіта так ён цяпер называецца. Імя пераможцы конкурсу будзе аб’яўлена на прэзентацыі работы.

Ала БЯЛЬКЕВІЧ, рэдактар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.