Вы тут

Як вёска-прывід пад Мінскам дажывае свае апошнія дні


Вёскі Шабаны афіцыйна няма два месяцы. 31 сакавіка адпаведным рашэннем Мінскі раённы Савет дэпутатаў скасаваў яе існаванне. Але «прыгаворана» яна была куды раней, яшчэ ў 1970-х. Тады зусім пад бокам у прамзоне пачала будавацца магутная станцыя аэрацыі, якой паводле санітарных нормаў не належыць мець суседства з жылымі масівамі.


Тая прамзона і цэлы сталічны мікрараён якраз і запазычылі назву вёскі, вядомай сама меней з XVII стагоддзя. Цяпер тапонім Шабаны добра вядомы ўсім мінчанам менавіта як раён за кальцавой дарогай.

На працягу трыццаці гадоў павольна зносіўся домік за домікам. У 1999 годзе, паводле перапісу насельніцтва, у Шабанах жылі 19 чалавек. У звестках 2009 года дадзеныя ўжо адсутнічаюць. А людзі жывуць там і дагэтуль, але, як кажуць, на чамаданах. Новае жыллё апошнім жыхарам ужо выдзеленае, сцвярджае мясцовая жыхарка Ніна Сямёнаўна. «Чакаем, пакуль гараж дабудуюць. І адразу паедзем». Але прыгадаць назву новай малой радзімы яна не змагла, скардзячыся на дрэнную памяць: «Памятаю, што далёка-далёка, аж за аэрапорт».

Зараз Шабаны, за выключэннем чатырох апошніх падворкаў, нагадваюць сапраўдную вёску-прывід. Такія пейзажы, пэўна, сустракаюцца ў адселенай зоне адчужэння. Уздоўж колішняй галоўнай вясковай вуліцы цягнуцца рэшткі драўляных платоў, руіны дамоў з бярвення і цэглы. Сустракаюцца закінутыя гаспадарчыя пабудовы, калодзежы і ржавыя калонкі. З боку сталіцы да вёскі вядзе занядбаны асфальт. Дагэтуль растуць пладовыя фруктовыя дрэвы, якія раней абкружалі жылыя дамы.

Землі колішняй вёскі Шабаны аднеслі да аграгарадка Новы Двор.

Ніна Сямёнаўна.

Дзмітрый Суганяеў

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».